Суддзя суда Мёрскага раёна Ірына Яскевіч 22 лістапада за падпіску ў сацыяльных сетках на «экстрэмісцкі» інфармацыйны рэсурс пакарала штрафам у памеры 740 рублёў работніцу мёрскай бальніцы Валянціну Развадоўскую, піша «Віцебская вясна».

У судзе стала вядома, што Валянціна ў сваім асабістым профілі ў інстаграме «размясціла і захоўвала з мэтай распаўсюджвання публікацыі з інфарэсурсу «Люстэрка». Як і пераважная большасць іншых незалежных СМІ, «Люстэрка» прызнана рэжымам Лукашэнкі носьбітам «экстрэмісцкай» інфармацыі.
На судовым пасяджэнні жанчына віну прызнала і «пакаялася» ў зробленым. Улічваючы ж тое, што «парушальніца» мае на ўтрыманні непаўналетнюю дачку, суддзя Яскевіч на падставе ч. 2 арт. 19.11 КаАП пакарала Развадоўскую штрафам у памеры дваццаці базавых велічыняў, што складае 740 рублёў.
Раней стала вядома, што такое ж пакаранне па тым жа абвінавачанні ад той самай суддзі ў той самы дзень атрымала калега Развадоўскай Алена Шук.
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары