Усяго патроху

Што прапануюць сталічныя рэстараны на Новы год і колькі гэта каштуе

Паглядзелі, у якіх рэстаранах і кафэ Мінска можна весела правесці апошнюю ноч года.

Рэстаран «Сядзіба»

Правесці ноч у гістарычнай сядзібе пачатку XIX стагоддзя, не пакідаючы межаў сталіцы, магчыма — рэстаран-клуб, які размешчаны ў былым радавым маёнтку Ваньковічаў, адчыніць дзверы для навагодняй вечарынкі. У праграме прапануюць DJ, розыгрышы прызоў, Дзеда Мароза, Снягурку і нават салют.

Фота: інстаграм рэстарана

Збор гасцей пачнецца ў 22:00, а прадоўжыцца ўрачыстасць ажно да 5 раніцы. Кошт свята для дарослага складзе 500 рублёў. У гэтую цану ўваходзіць спецыяльнае меню: сем найменняў халодных закусак, 3 парцыённыя падачы страў і напоі на дваіх.

Гасцініца «Славянская»

Госці змогуць забраніраваць у рэстаране гасцініцы столік на кампанію ў 6‑10 чалавек або знайсці месца за адным з доўгіх агульных сталоў. Адпачыць ад музыкі і танцаў можна ў спецыяльнай зоне, абсталяванай канапамі і мяккімі крэсламі. Для гасцей таксама будзе арганізавана фотазона.

Фота: сайт гасцініцы

Кошт навагодняй ночы ў «Славянскай» — 330 рублёў. Сюды уваходзіць меню: канапэ з чырвонай ікрой, бліновы рулет з сёмгай і сырам, руляда з курыцы, фаршаваная грыбамі, тарталетка і шмат іншага.

Гастрабар «Праўда»

Гастрабар з відам на Свіслач прапануе навагодні інтэрактыў, спецыяльнае меню і аўтарскія напоі. Заплаціць за ноч у старажытным будынку ў цэнтры Мінска давядзецца 400 рублёў.

Фота: інстаграм кавярні

Караоке-клуб «Багема»

Хочаце правесці ноч з шыкам? Тады вам у «Багему». Толькі ўявіце: для інтэр'еру гэтага клуба было выкарыстана больш за 3000 стразаў Swarovski, а мэбля абцягнута аксамітным тэкстылем і ўпрыгожана разьбяным дрэвам.

Фота: інстаграм кавярні

У Новы год элітнае караоке падрыхтуе шоу-праграму і святочнае меню. За ўсё гэта трэба будзе заплаціць 450 рублёў.

Гастрапаб ZAVOD

ZAVOD — гастрапаб у самым цэнтры сталіцы з асобнай караоке-залай і двума VIP-пакоямі. У апошнюю ноч года супрацоўнікі ўстановы паспрабуюць стварыць утульную атмасферу, а таксама парадуюць гасцей модным меню і напоямі.

Фота: сайт кавярні

Наведвальнікаў чакае жывая музыка, святочная шоу-праграма, караоке і дыскатэка з вядучым. А, калі хтосьці з гасцей стоміцца ад навагодняй мітусні, ён зможа бавіць час за гульнёй у бясплатныя аркадныя аўтаматы і настольны футбол. Каштуе такое задавальненне ад 200 рублёў.

Рэстаран «Ракаўскі бровар»

«Ракаўскі Бровар» запрашае на навагоднюю вячэру. Кавярня прапануе прыемныя неспадзеўкі для гасцей, але папярэджвае, што мерапрыемства скончыцца ў 20.00.

Фота: інстаграм рэстарана

Адзначаецца, што ў святочныя дні можна будзе замовіць меню «на вынас» — папярэдні заказ на яго трэба аформіць да 30 снежня. Кошт навагодняй вячэры будзе роўны кошту выбраных страў з меню.

Кафэ-клуб «Таварыш»

Кафэ «Таварыш» прапануе настальгаваць па часах СССР. Святочныя ночы тут будуць ісці да 30 снежня. Гасцям арганізатары абяцаюць жывую музыку, танцы і шоу-праграму.

Фота: інстаграм кавярні

У кошт ночы ўключана святочнае меню і напоі — і ўсё гэта за 100 рублёў.

Святочны вечар не можа абысціся без прыгожага ўбору. Таму прапануем падборку сукенак, якія можна надзець на Новы год.

Каментары

Цяпер чытаюць

Паўла Муравейку, які адпрацаваў намеснікам у Адміністрацыі Лукашэнкі толькі паўтара месяца, перавялі ў кіраўнікі Віцебшчыны2

Паўла Муравейку, які адпрацаваў намеснікам у Адміністрацыі Лукашэнкі толькі паўтара месяца, перавялі ў кіраўнікі Віцебшчыны

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі ўсё больш машын у продажы. Старыя карчы яшчэ складаней прадаць?3

Украіна нанесла ўдар па аэрадроме Ахтубінска каля Астрахані, у глыбіні Расіі3

Акцёр з «Купалы» выклаў у вольны доступ ШІ-фільм, які прынёс яму 450 тысяч даляраў1

Эйсмант разлічвае, што на перамовах па Украіне спрацуюць беларускія карані Кушнера15

У Мінску пасля пяці месяцаў працы закрываецца піцэрыя Foca1

З Кастрычніцкай у Мінску знік партрэт Караткевіча. Аўтар патлумачыў, чаму замяніў яго9

Пентагон скароціць менш амерыканскіх вайскоўцаў у Еўропе, чым планавалася раней

Сабаленка ўнеслі ў базу «Міратворца» пасля скандалу на матчы з украінкай Світолінай25

«Дзякуй жанчынам, якія дачакаліся». Tor Band паказалі сваю першую рэпетыцыю3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Паўла Муравейку, які адпрацаваў намеснікам у Адміністрацыі Лукашэнкі толькі паўтара месяца, перавялі ў кіраўнікі Віцебшчыны2

Паўла Муравейку, які адпрацаваў намеснікам у Адміністрацыі Лукашэнкі толькі паўтара месяца, перавялі ў кіраўнікі Віцебшчыны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць