Грамадства

У Гродне міліцыя адшукала дзяцей, якія бавіліся на нёманскай крызе. Выявілася, што крыгі не было

Напярэдадні з'явілася відэа, як у Гродне дзеці выйшлі на лёд на Нёмане і скакалі на крызе, якая паспела адкалоцца ад берага. Цяпер міліцыя знайшла дзяцей і правяла з імі «прафілактычную гутарку».

Міліцыя падкрэслівае, што пасля праведзенай праверкі «ўстанавіла ўсіх удзельнікаў відэа». «Прафілактычную гутарку» правялі не толькі з імі, але і з іх бацькамі.

Высветлілася, што дзевяць навучэнцаў 8-га класа пасля ўрокаў адправіліся да Нёмана, каб «пакідаць камяні ў ваду».

Што да крыгі, то выявілася, што яе ўвогуле не было. «Гэта была не крыга, а пясчаная водмель, прысыпаная снегам», — піша міліцыя.

Частка падлеткаў, маўляў, заўважыла побач гэтую водмель, якую назіральнікі прынялі за крыгу. А далей яны кідалі камяні ўжо адтуль, што і трапіла на відэа.

Каментары

Цяпер чытаюць

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту41

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту

Усе навіны →
Усе навіны

Маці кантрабандыста з беларускімі каранямі верне Літве 155 тысяч еўра, заробленыя на цыгарэтах1

Дзяўчына памяняла горад на вёску і разводзіць курэй, якія нясуць каляровыя яйкі4

Еўрапейскія спецслужбы шукаюць расійскі след у ананімных паведамленнях пра бомбы на самалётах2

Фіца: Рэферэндум аб далучэнні Славакіі да Еўрасаюза быў сфальсіфікаваны7

У расійскім Пермскім краі бязногі ўдзельнік вайны з Украінай звёў у магілу яшчэ трох чалавек7

Мужчына трапіў пад крыміналку, праехаўшы на машыне ўсяго некалькі метраў1

Тэрарыст, які ўчыніў бойню ў цэнтры Кракава — паляк21

Пайшла ў ліквідацыю беларуская «дачка» брэнда New Yorker. Крамы цяпер знікнуць?

«Мінсктранс» не ўзгадняў новыя рэйсы ў Польшчу і Літву. Умяшалася Мінгандлю3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту41

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць