Свет55

Дзеці закідалі снежкамі Вечны агонь пад Пецярбургам. Іх выдвараць з Расіі разам з бацькамі

У нядзелю ў Красным Сяле пад Пецярбургам трое падлеткаў гулялі каля Вечнага агню: адзін закідаў агонь снегам і патушыў яго, пасля чаго дзеці ўцяклі.

На наступны дзень, 11 снежня, паліцэйскія знайшлі дзяцей з відэа: гэта аказаліся два браты 10 і 14 гадоў і яшчэ адзін хлопчык 12 гадоў. Высветлілася, што іх сем'і прыехалі з Узбекістана і знаходзіліся на тэрыторыі Расіі нелегальна, парушаючы міграцыйнае заканадаўства, піша Бі-бі-сі.

Сёння іх справу разгледзеў Краснасельскі раённы суд: паліцыя патрабавала выправадзіць сем'і з Расіі, і суд з гэтым пагадзіўся.

Суд прызначыў кожнаму штраф памерам 5 000 рублёў (55 даляраў) — і адміністрацыйнае прымусовае выдварэнне з краіны.

Па даных пецярбургскага ГУУС, цяпер бацькі школьнікаў змешчаныя ў спецыяльны цэнтр для замежных грамадзян, якія падлягаюць выправаджэнню. Двое дзяцей часова адпраўленыя ў «спецустанову». А трэці хлопчык, які на відэа якраз і закідвае Вечны агонь снегам, патрапіў у паліцэйскі цэнтр часовага ўтрымання непаўналетніх правапарушальнікаў. Усіх дзяцей адправяць на радзіму разам з бацькамі.

Аналагічная гісторыя адбылася ў лістападзе ў Нарыльску. 19 лістапада двое школьнікаў 10 і 11 гадоў закідалі снегам Вечны агонь з цікаўнасці: ім было цікава, патухне полымя ці не. Дзеці таксама патрапілі на відэа.

Кіраўнік Следчага камітэта Расіі Аляксандр Бастрыкін даручыў распачаць крымінальную справу аб апаганенні сімвалаў воінскай славы групай асоб па папярэдняй змове. Але калі высветлілася, што парушальнікі яшчэ не дасягнулі ўзросту крымінальнай адказнасці, справу закрылі.

Каментары5

  • даведка
    12.12.2023
    Мы в детстве из интереса бросали снежками в голову памятника Ленину, возвышавшемуся высоко на площади.
  • Марэк
    12.12.2023
    Калiсьцi у Дзятлаве, што памiж Слонiмам i Лидай быу такi выпадак, калi дзядзька, што жыу непадалёк ад 'вечнага вагню' Кургана Славы хадзiу да яго, каб варыць свiньям бульбу у чыгунах. Вiдаць, што данеслi"неабыякавыя грамадзяне", калi мясцовыя жыхары дагэтуль памятаюць аб тым здарэннi!
    Гэта было яшчэ падчас 'другiх' Саветау, зараз той 'вечны вагонь' запальваюць калi- нiкалi...
  • гоблен
    12.12.2023
    Марэк, и правильно сделали, что донесли. Я бы и сам ментам этого больного сдал. Сперва отмудохал бы и котелок на голову одел дебилу.

Цяпер чытаюць

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму7

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму

Усе навіны →
Усе навіны

Закрываецца адзін з беларускіх шэлтараў у Варшаве7

Падводны паляўнічы паляваў на Бярэзіне і знайшоў чалавечае цела

Лукашэнка патрабуе адкрываць у сельскай мясцовасці міні-пякарні са свежым хлебам14

Журналіста «Еўрарадыё» Тарналіцкага дадалі ў базу «Міратворац» — за некрытычную гутарку з украінскім ухілянтам34

У прэзідэнты Францыі вырашыў балатавацца пяціразовы алімпійскі чэмпіён1

Колькі беларусаў загінула на вайне з Украінай? Больш за 1600, але наколькі больш?38

Хакейнае «Дынама» закрыла сваё кафэ ў мінскім гандлёвым цэнтры1

У Беларусі выпусцяць навагодняе марожанае са смакам святочных напояў

Расійскія хакеры ўзламваюць смартфоны нават праз надзейныя сайты. Адзіная страхоўка: абнаўляць праграмнае забеспячэнне1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму7

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць