Здарэнні

У Гомелі брат скраў у сястры 12 тысяч еўра і патраціў на прастытутак і казіно

А схавацца думаў у манастыры.

Мужчына вярнуўся ў родны Гомель з Расіі. Тут ад бацькоў засталася кватэра, але ў ёй ужо пражывалі сястра з сям'ёй.

Некаторы час мужчына дзяліў жылплошчу са сваякамі. А потым раптам знік. Аказалася, што разам з ім зніклі 12 тысяч еўра сястры, якія яна адклала на куплю кватэры, піша belkagomel.by.

Брат буйной сумай распарадзіўся ў рэкордныя тэрміны. Абмяняўшы грошы, некалькі гадзін п'янстваваў у горадзе, потым перабраўся ў сталіцу.

Там пасутачна здымаў шыкоўныя кватэры, спускаў грошы ў гульнявых установах і карыстаўся паслугамі прастытутак.

Разгульнае жыццё скончылася праз тыдзень разам са скрадзенымі грашыма. Пасля чаго мужчыну давялося выехаць са сталічных апартаментаў.

Схавацца ад адказнасці ён паспрабаваў у манастыры, дзе алкаголікам дапамагаюць змагацца з залежнасцю. Але там яго і затрымалі.

Былі заведзеныя адразу дзве крымінальныя справы: за крадзеж у асабліва буйным памеры і за нявыплату аліментаў. Мужчына шмат гадоў ухіляўся ад іх выплаты двум дзецям, якія жывуць з былой жонкай у Расіі. Сума запазычанасці склала каля 5 тысяч рублёў.

Суд Чыгуначнага раёна вынес абвінаваўчы прысуд. З улікам раскаяння далі тры гады калоніі ўзмоцненага рэжыму і штраф 2 тысяч рублёў.

Між іншым, пацярпелая сама папрасіла суд аб спагадзе, бо ўсю скрадзеную шалапутным братам суму ёй ужо выплацілі сваякі.

«Але злачынства належыць да катэгорыі цяжкіх, таму адказваць давядзецца», — распавяла старшая памочніца пракурора Гомеля Марыя Пушкар.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Няма ў нас іншых беларусаў». Лідар «Драздоў» заклікаў дараваць тым, хто «не там лайк паставіў»48

«Няма ў нас іншых беларусаў». Лідар «Драздоў» заклікаў дараваць тым, хто «не там лайк паставіў»

Усе навіны →
Усе навіны

«Першая думка — найлепшая». Экзаменатар — пра нюансы дзяржаўнага экзамену па польскай мове1

Джорджа Мелоні раскрытыкавала ЕС за хаос у перамовах па Украіне3

У Бабруйску запрашаюць на працу тыкток-стрымераў для вечаровых эфіраў. Колькі абяцаюць плаціць?4

Віталь Пінчук закінуў дэбютную шайбу ў НХЛ2

Кушнер раскрыў, пра што ЗША хочуць дамовіцца з Украінай і Расіяй у Абу-Дабі

Перамога дэмакратаў у ЗША напалохала інвестараў у ШІ. Фірмы на біржы Nasdaq страцілі 2,5 трыльёна, кампаніі Маска — 300 мільярдаў9

Доўгачаканае аднаўленне сядзібы паплечніка Касцюшкі ў Відзах-Лаўчынскіх абярнулася заменай драўляных сцен на керамзітабетон2

Трамп анансаваў маштабнае пагадненне, якое закране ўсю Еўропу8

Забарона на цукеркі можа прывесці да пераядання ў дзяцей. Што рабіць бацькам?4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Няма ў нас іншых беларусаў». Лідар «Драздоў» заклікаў дараваць тым, хто «не там лайк паставіў»48

«Няма ў нас іншых беларусаў». Лідар «Драздоў» заклікаў дараваць тым, хто «не там лайк паставіў»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць