Грамадства1818

Журналісты знайшлі Колю Лукашэнку ў сацсетках і даведаліся, чым ён там займаецца

Журналісты «Настоящего времени» знайшлі электронную скрынку і нумар тэлефона малодшага сына Лукашэнкі ў адкрытых даных — на сайце расійскага ВНУ.

Даныя знакамітага студэнта біяфака БДУ былі ў адкрытым спісе ўдзельнікаў канферэнцыі Іванаўскага дзяржаўнага энергетычнага ўніверсітэта імя Леніна. Там былі дзве яго электронныя скрыні і беларускі нумар тэлефона з пяццю нулямі.

Журналісты паглядзелі, якія акаўнты зарэгістраваныя ў сеціве на такія даныя.

Аказалася, што ўладальнік мабільнага нумара з такім жа нікам, як і на электроннай скрыні — nik20121314 — уваходзіць у праўладныя чаты, створаныя ў 2020 годзе.

У вайберы ў яго на аватарцы — фатаграфія з верталёта, знятая над месцам непадалёку ад Астрашыцкай школы.

 

Таксама чалавек з унікальным для інтэрнета нікам раней дзяліўся на спецыяльных сайтах рашэннем школьных задач — якраз у тыя гады, калі Мікалай вучыўся ў школе. 

А яшчэ Мікалай гуляе ў стралялкі. Гулец пад нікам nik20121314 захапляецца «Сталкерам». 

У інстаграме сапраўднага акаўнта Колі цяпер няма, а ў Pinterest — чатыры падпісчыкі, магчыма, аднакурсніцы і аднакласніцы. 

На званок журналістаў малодшы сын Лукашэнкі не адказаў.

Каментары18

  • Хачу ведаць
    25.01.2024
    Журналісты, напішыце, у якія праўладныя чаты, уваходзіць nik20121314.
  • EMIL
    25.01.2024
    Тоже, наверное про себя считает, что родился президентом (диктатором)!?
  • Peter
    25.01.2024
    Ён мае нават навуковыя публікацыі:''Вылучэнне чалавечага, бычынага і казінага лактаферыну, параўнальная характарыстыка ўласцівасцей і аналіз магчымасці яго выкарыстання ў распрацоўцы тэрапеўтычных і прафілактычных сродкаў супраць Sars-Cov-2''
    https://scholar.google.com/scholar?q=author:%22Nikolay%20Lukashenko%22.

Цяпер чытаюць

Анджэй Пачобут вярнуўся ў Беларусь6

Анджэй Пачобут вярнуўся ў Беларусь

Усе навіны →
Усе навіны

Telegram абнавіўся, і гэтым адразу ж скарысталіся махляры2

У Курскай вобласці сутыкнуліся два расійскія знішчальнікі Су-35С20

Ва Украіне распрацавалі тэхналогію для знішчэння расійскіх «Бандэроляў»

Вызначылі правілы для дзейнасці дабрачынных фондаў, якія збіраюць грошы на лячэнне

Пад Барысавам паранілі яшчэ аднаго мядзведзя. Людзей просяць не хадзіць у лес10

Наталля Адамовіч захоўвала ўнікальныя рэцэпты гарадской беларускай кухні. Вам канечне захочацца таксама гэта згатаваць1

У Віцебску пара занялася сэксам на капоце машыны на вачах школьнікаў і ўладальніка аўто12

Сталі вядомыя дэталі перамоў з Уіткафам і Кушнерам у Кіеве3

У Купалаўскі тэатр узялі новую актрысу. Таксама з Расіі14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Анджэй Пачобут вярнуўся ў Беларусь6

Анджэй Пачобут вярнуўся ў Беларусь

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць