Грамадства66

Лойка — пра кашалькоў Лукашэнкі, памылку Бабарыкі і падтрымку Макея. Глядзіце «Ток»

Вольга Лойка да затрымання ў маі 2021 года была галоўнай рэдактаркай палітыка-эканамічнага блоку навін на найбуйнейшым партале TUT.BY. Ёй разам з журналісткай партала Аленай Таўкачовай удалося вырвацца з палону ў выніку складанай здзелкі.

У вялікай гутарцы «Ток» Вольга распавядае пра акалічнасці гэтай угоды, а таксама чаму не атрымалася выгандляваць галоўную рэдактарку партала Марыну Золатаву і гендырэктарку Людмілу Чэкіну, якім прысудзілі па 12 гадоў зняволення.

У размове таксама пра адносіны з чыноўнікамі, якіх Вольга доўгі час лічыла «коцікамі», магчымых пераемнікаў Лукашэнкі і чаму імі не стануць ягоныя сыны. Пра ролю Макея і пазіцыю Румаса, пра вялікі бізнэс і хто кашалёк Лукашэнкі, а хто не.

І шмат пра тое, чаму палітвязняў трэба вызваляць любой цаной.

00:00 — вырвана з кантэксту

00:38 — разгром TUT.BY

03:24 — стасункі з чыноўнікамі

06:27 — «Калі б быў жывы Зісер»

08:37 — чаму Лойку ўзялі ў закладніцы

11:54 — як затрымалі

14:21 — як адбываліся перамовы па вызваленні

19:33 — як гэта — хаваць у Беларусі яўрэя

22:18 — пра ўцёкі з расіянкамі без дакументаў і шчанюкамі з падробленымі пашпартамі

26:29 — як удалося вывезці маму 76 гадоў

28:16 — пра Зісера

29:55 — як Ананіч выгаворвала Зісеру пра «перадпенсійны ўзрост»

33:31 — «У мяне да Радзімы складанае стаўленне»

37:15 — TUT.BY — гэта вялікі правал дзяржСМІ

40:01 — пра здымкі ў фільме БТ і Лебедзеву

47:53 — што б сказала Золатавай

51:47 — чаму не пайшла працаваць на Zerkalo.io

52:48 — «Я б хацела, каб ратавалі мяне»

56:14 — пра свой праект Plan B

56:52 — «Я не бачу рызык для Лукашэнкі, калі зараз ён вызваліць палітвязняў»

1:00:02 — што б хацеў атрымаць Лукашэнка

1:02:57 — праз каго могуць ісці перамовы па вызваленнях

1:06:03 — чаму расчаравалася ў Турчыне

1:06:32 — пра пазіцыю Румаса

1:06:55 — хто мог бы быць найлепшым пераемнікам Лукашэнкі

1:08:21 — пра Шведа, Карпянкова і амбіцыі

1:09:11 — «Качанава ўмее сябе прадаць»

1:10:03 — Макей — прабеларускі і самастойны

1:11:00 — пра наступныя прэзідэнцкія выбары

1:12:11 — пра гарантыі, якія Лукашэнка напісаў сабе і дзецям

1:13:27 — якія перспектывы атрымаць уладу ў сыноў Лукашэнкі

1:14:20 — якія шанцы ў Ціханоўскай прыйсці да ўлады

1:14:47 — «Я б угаворвала Машу не рваць пашпарт»

1:16:02 — кашалькі Лукашэнкі

1:19:46 — самы заможны чалавек Беларусі

1:20:28 — пра Шакуціна і Алексіна

1:23:10 — чаму Лукашэнка кінуў Чыжа

1:24:59 — чаму Бабарыка паставіў усё на кон

1:26:04 — чаму беларусы дагэтуль не маюць па $500

1:28:42 — пра звальненне Чалага

1:32:26 — пра стваральніка «Жоўтых зліваў»

1:38:42 — БЛІЦ: Чалы ці Шрайбман, Румас ці Мацюшэўскі

1:41:38 — «З добрымі рускімі давядзецца сябраваць»

@tokbelarus «Что мы получим? В Беларуси задержали всех человек?» Журналистка Ольга Лойко поделилась мнением о политзаключенных в Беларуси #Беларусь #лукашенко #александрлукашенко #милициябеларуси #новостибеларуси #политзаключенные #беларусьновости #беларусы ♬ stuck inside my thoughts - FutureVille

Каментары6

  • Эюя
    11.02.2024
    Газпрамаўскі Бабарыка ідэальны прэзідэнт, Макей прабеларускі праеўрапейскі і самастойны, Румас сябе яшчэ пакажа….

    Неверагодныя Бабарыканцы працягваюць жыць у сваім чароўным свеце, дзе ўсялякія прахадзімцы і прарасейская наменклатура розных масцей- гэта каштоўнасць сама ў сабе. Я , дурань, думаў што Пазняк прабеларускі і самастойны, а яно вунь як аказваецца - Макей. І так усё інтэрв’ю. Пад відэа ботаў набегла, - цікавы госць кажуць. Просто восторг. А я ўбачыў звычайнага рускага дэмакрата, каторы бы ўпісаўся ў каманду напрыклад Надзеждзіна.
  • Эго
    11.02.2024
    Прекрасный "ток"! Его героиня очень хорошо вписалась бы в редакцию "Нашей Нивы". У нее прекрасно получится писать про шубы Кочановой, подружек Коленьки, отдых Карпенкова, интерьеры самых дорогих квартир в Минске и хорошее про русских. Еще удивляет двурушничество "правозащитников", которые наделили госпожу Лойко статусом политзаключенного, а того же Чижа - нет. Хотя он также имел свой бизнес-проект, ничего не имел против режима, но оказался в тюрьме, откуда его выкупали.
  • Янка
    11.02.2024
    Новый темник из апешечки, расейскую, як і беларускую апазіцыю нельга разглядаць аднолькава. Я не бачу ніякіх праблем сябраваць з Гары Каспаравым, з Жаннай Нямцовай альбо з Русланам Левіевым. І да "Дажджу" прынцыповых пытанняў таксама няма нават хай і мелі месца кропкавыя інцэдэнты з латыскімі ўладамі, якія адначасова дзесяцігоддзямі заплюшчвалі вочы на дзейнасць агенткі ФСБ Жданок альбо карумпаваных лабістаў неасавецкіх дыктатур з партыі Saskana.
    Праблема ў іншым. У "добрых расейцаў" няма шансаў. Бо большасць іх дагэтуль не зразумела, што карані праблем Расеі знаходзяцца ў яе імперскім характары. А тое, што Расея няздольная ператварыцца з імперыі ў федэрацыю кшталту ЗША - выдатна дэманструе гісторыя адносінаў Масквы з нацыянальнымі рэгіёнамі кшталту Татарстану, Башкортастану і г.д.

Трамп узяў два тыдні, каб вызначыцца адносна Ірана15

Трамп узяў два тыдні, каб вызначыцца адносна Ірана

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі прапануюць забараніць пераходзіць чыгуначныя рэйкі ў навушніках1

Студэнта з Кот д'Івуара публічна судзілі ва ўніверсітэце ў Гродне, яго вышлюць з краіны2

Дураў расказаў, што думае пра Маска, Цукерберга і Альтмана2

Шматдзетную маці, якая працавала ў банку і вяла блог, пасадзілі ў калонію і назвалі тэрарысткай6

Пуцін назваў расійскую атаку на дзевяціпавярховік у Кіеве, падчас якой загінулі 23 чалавекі, ударам па ваенным заводзе1

У Аргенціне выкрылі разведгрупу з Расіі1

Канапацкая прызналася, што гэта яна арганізавала візіт Келага ў Беларусь23

Беларусы, якія хочуць украінскі пашпарт, але не могуць адмовіцца ад грамадзянства Беларусі афіцыйна, змогуць зрабіць гэта дэкларатыўна2

Алексіевіч: Ціханоўская сімпатычная, шмат зрабіла, Латушка і Вячорка разумныя. Але няма адчування трываласці апазіцыі38

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп узяў два тыдні, каб вызначыцца адносна Ірана15

Трамп узяў два тыдні, каб вызначыцца адносна Ірана

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць