Свет77

У Літве разглядаюць папраўкі ў закон, каб пастрожыць праверкі для беларусаў

У праекце прадугледжваецца, што ў выпадках перасячэння мяжы беларусамі па шэнгенскай візе супрацоўнікі Службы аховы дзяржаўнай мяжы абавязаныя дадаткова ацаніць рызыкі і пры неабходнасці правесці больш дэталёвую праверку.

У Сейм Літвы будуць унесеныя папраўкі да законаў, якія прапануюць яшчэ на адзін год падоўжыць нацыянальныя санкцыі, якія прымяняюцца да грамадзян Беларусі і Расіі, а таксама пастрожыць праверкі беларусаў, якія ўязджаюць у краіну, піша Delfi.lt.

Прапанова яшчэ на адзін год падоўжыць абмежаванні, якія дзейнічаюць у дачыненні да грамадзян Расіі, і ўзмацніць строгасць праверкі грамадзян Беларусі, якія прыбываюць у Літву, на мінулым тыдні ўхваліў урад.

У праекце прадугледжваецца, што ў выпадках перасячэння мяжы грамадзянамі Беларусі па шэнгенскай візе супрацоўнікі Службы аховы дзяржаўнай мяжы абавязаны дадаткова ацаніць рызыкі і пры неабходнасці правесці больш дэталёвую праверку.

Як і ў папярэднім рашэнні, папраўкі ў закон прадугледжваюць абмежаванні на выдачу віз расіянам і беларусам. Выключэнні прадугледжаны для асоб, якія з'яўляюцца членамі сем'яў грамадзян Літвы або іншых краін Еўрапейскага саюза (ЕС), членамі экіпажаў, якія ажыццяўляюць міжнародныя перавозкі.

Таксама абмежаванні не закрануць асоб, якія прыязджаюць у Літву з гуманітарных меркаванняў.

У законапраекце таксама прапануецца ўдакладніць, што абмежавальная мера будзе распаўсюджвацца на юрыдычных асоб, бенефіцыярамі якіх з'яўляюцца грамадзяне Расіі, незалежна ад таго, ці маюць яны часовы або пастаянны від на жыхарства ў Літве.

Увесну мінулага года Сейм увёў нацыянальныя санкцыі супраць грамадзян Расіі і Беларусі. Законапраект аб абмежавальных мерах з-за ваеннай агрэсіі супраць Украіны зрабіў больш жорсткім парадак прадастаўлення пастаяннага або часовага дазволу на жыхарства, выдачы віз і забараніў перамяшчэнне грамадзян Расіі праз знешнюю мяжу ЕС. 

Каментары7

  • Няўжо?
    12.02.2024
    Няўжо нарэшце спецслужбы Літвы перастануць пускаць у Літву карнікаў рэжыму Лукашэнкі, ідэолагаў, прапагандыстаў, кдбшнікаў і дэпутатаў, якія адзінагалосна прагаласавалі за расстрэлы без папярэджання мірных жыхароў Беларусі?
  • Егушнік
    12.02.2024
    Няхай егу правераць
  • Жора
    12.02.2024
    Няўжо?, і як яны перастануць пускаць? Ім прасцей не пускаць зусім нікога, чым кожнага дэталёва правяраць. Калі ў вас аўтобус і 40 чалавек у чарзе, якія тут праверкі, акрамя таго, што пашпарт сапраўдны і віза ёсць.

Цяпер чытаюць

Від на Каложскую царкву безнадзейна сапсаваны41

Від на Каложскую царкву безнадзейна сапсаваны

Усе навіны →
Усе навіны

Гіганцкі фантан працаваў сёння раніцай у Мінску

Памерла Ганна Садоўская — дзяячка польскай супольнасці ў Ваўкавыску1

«Лік ідзе на хвіліны, а сваякі павінны бегаць па вуліцы і шукаць мужчын». Ці павінна хуткая дапамога выносіць пацыента з кватэры?13

«Пад канвоем вывезлі нас з мяжы». Расійская блогерка расказала пра затрыманне мужа на беларускай мяжы праз падпіску5

Памёр 87‑гадовы турэцкі мільярдэр, уласнік мінскай Crowne Plaza. Але грошай не пакінуў ні жонцы-беларусцы, ні чатыром дзецям62

Стваральніца Belaruskicry упершыню пасля доўгай паўзы расказала, што цяпер з брэндам пасля прызнання яго экстрэмісцкім1

З цягніка зблізку знялі на відэа разбураную частку Крымскага моста8

У цэнтры Мінска на мосце 21‑гадовы перакуліўся на BMW. Момант трапіў на відэа2

Правакацыя з вялікай колькасцю ахвяр і абвінавачваннем Украіны. Стала вядома, якую правакацыю рыхтавалі на польска-расійскай мяжы7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Від на Каложскую царкву безнадзейна сапсаваны41

Від на Каложскую царкву безнадзейна сапсаваны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць