У міліцыю звярнулася 59‑гадовая мінчанка: у яе зніклі вязаныя цацкі, шапкі і рукавіцы больш чым на тры тысячы рублёў.

Жанчына шые і вяжа рэчы на продаж. Яна рыхтавала вырабы для кірмашоў і якраз пераносіла іх у прычэп, прыпаркаваны на вуліцы. У гэты момант міма праходзілі двое мужчын. Адзін з іх пахваліў працы жанчыны і паскардзіўся, што замёрз.
Мінчанка пашкадавала мінака і падарыла яму пару рукавічак, пасля чаго вярнулася дадому. Пазней жанчына выявіла, што з прычэпа зніклі ўсе рэчы.
У міліцыі высветлілі, што іх забраў той самы мужчына, якому яна зрабіла падарунак.
Ён прызнаўся, што ўжываў алкаголь. Калі скончыліся грошы і спіртное, мужчына вярнуўся да прычэпа, забраў вязаныя вырабы і прадаў іх з рук.
Каментары