23 лістапада ў Віленскім беларускім музеі імя Івана Луцкевіча адбудзецца адкрыццё выставы «Голас стагоддзя. 120 гадоў «Нашай Ніве».

Дату адкрыцця выбралі невыпадкова. Менавіта 23 лістапада 1906 года (паводле новага стылю) выйшаў першы нумар «Нашай Нівы». Газета стала важнай пляцоўкай для развіцця беларускай мовы, літаратуры і грамадскай думкі, адыграла значную ролю ў фармаванні беларускай нацыянальнай свядомасці.
Экспазіцыя будзе прадстаўлена на беларускай і літоўскай мовах. Для англамоўных наведвальнікаў падрыхтаваныя асобныя буклеты.⠀
Адкрыццё выставы: 23 лістапада (панядзелак), 18:30.
Месца: Віленскі беларускі музей імя Івана Луцкевіча (Vilniaus g. 20, Вільня).
Новы вобраз Міхалка. Як прайшоў канцэрт «Ляпіса Трубяцкога» ў Берліне
«А як ты выкупіў адразу акцэнт?» Рэпер Баста па голасе пазнаў музыканта з Чавусаў і расказаў пра сваё дзяцінства ў закрытым гарадку пад Дзятлавам
У Малдове адмянілі канцэрт беларускага музыкі ДзіДзюЛі пасля зваротаў украінскіх дыпламатаў
Каментары