Грамадства

«У дачкі мукавісцыдоз, у сына дыябет і аўтызм. Іх мама ў турме, і лячыць дзяцей цяпер магу толькі я». Сям'і былога палітвязня патрэбная дапамога

Дабраміры кожны дзень патрэбныя мінімум тры інгаляцыі, Яніславу — тэст-палоскі, іголкі і заняткі са спецыялістамі. Іх мама ў зняволенні ў Беларусі, а бацька, Ян Папковіч, сам амаль чатыры гады правёў за кратамі і цяпер адзін аплачвае лячэнне дзяцей ва Уроцлаве. Каб пакрыць самыя неабходныя выдаткі на наступныя месяцы, ён адкрыў збор на 5000 еўра.

З канца жніўня былы палітвязень Ян Папковіч жыве з сынам і дачкой ва Уроцлаве. Іх мама цяпер у зняволенні ў Беларусі, заставацца ў краіне дзеці не маглі. Іх прывезлі бацькі Яна, якія таксама пераехалі ў Польшчу.

«Цяпер мы разам, і дзеці ў бяспецы. Але ў абодвух сур’ёзныя захворванні, і ўсё іх лячэнне цяпер на мне», — расказвае ён.

У Яніслава дыябет першага тыпу і аўтызм. Інсулін сям’я атрымлівае бясплатна, але іголкі для шпрыц-ручак, тэст-палоскі і таблеткі на выпадак гіпаглікеміі даводзіцца купляць ці даплачваць за іх. Заняткі са спецыялістамі праз аўтызм бацька таксама аплачвае сам.

У Дабраміры мукавісцыдоз: у арганізме выпрацоўваецца занадта густы і вязкі сакрэт, які замінае нармальнай працы ўнутраных органаў. Кожны дзень дзяўчынцы патрэбныя мінімум тры інгаляцыі і дыхальная гімнастыка. Пастаянна неабходныя фізраствор, гіпертанічны раствор, вітаміны, высокакаларыйнае харчаванне, а раз на год — новы дыхальны трэнажор.

Ян — спартсмен, раней працаваў у інкасацыі. У жніўні 2022 года яго прызналі найлепшым інкасатарам банка. А 31 жніўня ён звольніўся, бо сям’я збіралася з’язджаць у Польшчу. Праз два дні, напярэдадні ад’езду, яго затрымалі.

«Амаль чатыры гады я правёў у зняволенні за свае перакананні. Сядзець склаўшы рукі не ўмею: у СІЗА трэніраваў хлопцаў у камеры на 30 чалавек, у калоніі купляў прадукты тым, каму не хапала», — успамінае Ян.

Пасля вызвалення яго прымусова выправадзілі з краіны. У снежні 2025 года ён апынуўся ў Польшчы. Пачынаць давялося практычна з нуля, і перш за ўсё Ян стаў разбірацца, як перавезці да сябе дзяцей.

Цяпер сям’я паступова ўладкоўваецца. Дзеці пайшлі ў польскую школу, знаёмяцца з новымі людзьмі, вучаць мову.

Ян працуе трэнерам па боксе, кікбоксінгу і тайскім боксе, таксама вучыць польскую. Але яго даход нестабільны: колькасць вучняў залежыць ад таго, як спрацуе рэклама.

«Я стараюся надаваць дзецям максімум увагі і вяртаць ім адчуванне стабільнасці і бяспекі. Пасля ўсяго, праз што прайшла наша сям’я, для мяне самае галоўнае, каб яны маглі спакойна вучыцца, расці і проста жыць звычайным дзіцячым жыццём», — кажа бацька.

Яго заробку пакуль недастаткова, каб аплачваць лячэнне дзяцей, арэнду жылля і штодзённыя выдаткі. Збор павінен дапамагчы сям’і пратрымацца найбліжэйшыя месяцы.

«Мы яшчэ толькі пачынаем гэты шлях, наперадзе шмат цяжкасцей, але я раблю ўсё магчымае, каб у дачкі і сына была нармальная будучыня. Буду ўдзячны кожнаму, хто дапаможа нам прайсці гэты этап і рухацца далей», — звяртаецца Ян.

Ён збірае 5000 еўра. З іх 2000 пойдуць на арэнду жылля на некалькі месяцаў, яшчэ 2000 — на лячэнне дзяцей, а 1000 — на прадукты для ўсёй сям’і, транспарт і іншыя выдаткі.

Дапамагчы можна тут.

Каментары

Цяпер чытаюць

Чаму беларусы мала купляюць кнігі па-беларуску? Андрэй Янушкевіч — пра тысячы кніг на складзе, правал Кінга і перспектывы біяграфіі Пазняка14

Чаму беларусы мала купляюць кнігі па-беларуску? Андрэй Янушкевіч — пра тысячы кніг на складзе, правал Кінга і перспектывы біяграфіі Пазняка

Усе навіны →
Усе навіны

Вадзім Галыгін: Я крыху стаміўся ад гумару. Хочацца паспрабаваць нешта іншае7

У Мексіцы затрымалі аднаго з найбольш шуканых наркабаронаў — за інфармацыю пра яго абяцалі $5 млн

Міністр абароны Вялікабрытаніі: Пуцін халоднакроўны забойца4

Павел Белавус расказаў, як за кратамі даведаўся пра Нобелеўскую прэмію Бяляцкага

На фронце знайшлі загінулым 25‑гадовага беларуса з пазыўным «Дэкан»6

Расія рэкорднымі тэмпамі прадае золата, а Польшча за апошнія гады купіла яго найбольш за ўсіх у Еўропе10

Заснавальнік партала Realt.by прадае дом за $3 мільёны9

Як выглядае элітны клубны квартал нулявых у Мінску2

Памятаеце бяздомнага блогера, які пасля пратэстаў перабраўся ў Польшчу? Цяпер ён жыве на Лазурным беразе28

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чаму беларусы мала купляюць кнігі па-беларуску? Андрэй Янушкевіч — пра тысячы кніг на складзе, правал Кінга і перспектывы біяграфіі Пазняка14

Чаму беларусы мала купляюць кнігі па-беларуску? Андрэй Янушкевіч — пра тысячы кніг на складзе, правал Кінга і перспектывы біяграфіі Пазняка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць