Метантэнкі вышынёй з дзесяціпавярховы дом узводзяць на Мінскай ачышчальнай станцыі
Пры рэканструкцыі Мінскай ачышчальнай станцыі будаўнікі рэалізуюць унікальны для Беларусі праект — узводзяць чатыры рэзервуары (метантэнкі) вышынёй з дзесяціпавярховы дом, піша БелТА.

Так, 32‑метровыя маналітныя канструкцыі ўзводзяцца трохметровымі захваткамі з выкарыстаннем высокатрывалага бетону. Акрамя звычайнага армавання з крокам 100—400 мм, у гарызантальнай плоскасці будаўнікі ўкладваюць у некалькі радоў канаты постнапружання. Пасля таго як бетонная сумесь набірае неабходную трываласць, іх нацягваюць з дапамогай дамкратаў і замацоўваюць анкерамі. Дзякуючы гэтай тэхналогіі высокія сцены змогуць вытрымліваць значны ўнутраны ціск.
Падобных маналітных метантэнак у Беларусі яшчэ не рабілі. Цяпер адначасова вядуцца работы на ўсіх чатырох рэзервуарах аб'ёмам 12 тыс. куб. м кожны. У іх пры тэмпературы 55 градусаў і без доступу кіслароду будзе адбывацца зброджванне асадку сцёкавых вод з утварэннем біягазу. У перспектыве абязводжаны асадак будуць утылізаваць шляхам спальвання, ператвараючы яго ў інертны попел.
Каментары