Бегаць на дарожцы і глядзець на таймер — занятак не самы захапляльны. У адной з трэнажорных залаў Гродна прапанавалі альтэрнатыву: цяпер падчас кардыё можна глядзець фільмы на вялікім экране.

Паводле слоў прадстаўнікоў клуба, гэта першы такі кінатэатр у горадзе, піша Onliner.by.
Кардыякінатэатр з'явіўся ў фітнес-клубе Athletic Gym на Індурскай шашы, 9. У памяшканні ўсталявалі 20 трэнажораў: бегавыя дарожкі, эліпсы і велатрэнажоры. Насупраць іх размясцілі вялікі экран з праектарам. Таксама абсталявалі гукавую сістэму, кандыцыянаванне і падсветку.
Ідэя ў тым, каб адцягнуць наведвальнікаў ад манатоннай трэніроўкі. Замест таго каб сачыць за часам на трэнажоры або глядзець у акно, можна засяродзіцца на фільме. Праўда, якія менавіта карціны будуць паказваць і ці змогуць наведвальнікі выбіраць іх самастойна, пакуль невядома.
Каментары