Грамадства8686

Лукашэнка заявіў, што будзе ўдзельнічаць у прэзідэнцкіх выбарах 2025 года

Аляксандр Лукашэнка заявіў, што будзе ўдзельнічаць у прэзідэнцкіх выбарах у наступным годзе. «І чым актыўней яны будуць бударажыць грамадства, тым верагодней, што пайду». 

 Аляксандр Лукашэнка на пытанне аб прэзідэнцкіх выбарах у Беларусі, якія павінны адбыцца ў 2025 годзе, адказаў: «Перадайце ім, што пайду!»

«Чым складаней будзе абстаноўка, чым актыўней яны [апазіцыя] будуць бударажыць грамадства, вас у тым ліку (для мяне, паверце, гэта вельмі важна — ні адзін чалавек, адказны прэзідэнт, не кіне сваіх людзей, якія за ім ішлі ў бой), — звярнуўся ён да праўладных журналістаў на ўчастку, — чым больш яны будуць напружваць мяне, вас і грамадства, тым хутчэй я пайду на выбары».

Лукашэнка даў сваё тлумачэнне, чаму мала хто ў Беларусі цяпер захоча балатавацца на прэзідэнцкіх выбарах: «Людзі пачынаюць разумець: прэзідэнт у Беларусі — гэта вельмі цяжкая праца! І не кожны на гэта вырашыцца».

Лукашэнка ўдакладніў, што наперадзе яшчэ год да прэзідэнцкіх выбараў, таму «многае можа змяніцца».

«Натуральна, я і ўсе мы, грамадства будзем рэагаваць на тое, якія змены будуць адбывацца ў нашым грамадстве і ў якой сітуацыі мы падыдзем праз год да галасавання», — сказаў ён. 

Паводле яго слоў, цяпер ён думае пра іншае: як годна правесці Год якасці. «Каб нават калі цяперашні прэзідэнт не пойдзе на выбары, вы запомнілі. А апошняе запамінаецца. Таму гэты год будзе вельмі актыўным, і я на гэта настройваю грамадства і ўсю вертыкаль улады, якая сумленна і добрасумленна працавала і будзе працаваць да выбараў», — сказаў ён.

Адказваючы на пытанне журналістаў, Лукашэнка ацаніў перспектывы апазіцыі змяніць уладу ў Беларусі.

«Усё роўна — удоўгую яны будуць гуляць ці ў кароткую — мэта адна: трэба Беларусь разгарнуць у зваротным кірунку. А каб яе разгарнуць, трэба зрынуць дзейную ўладу. Гэта будзе вельмі складана, я ўпэўнены. Асабліва пасля правядзення адзінага дня галасавання, выбараў. Таму што абярэм мы абсалютна надзейных, талковых людзей, якія разумеюць, якія задачы стаяць перад нашым народам. Таму ні адзін з варыянтаў, нават самыя радыкальны, у іх не пройдзе ў Беларусі», — мяркуе ён.

Паводле яго, рэжым разам з Расіяй разглядае розныя сцэнары развіцця падзей. 

«Мы заўсёды будзем адзіныя з Расіяй. У такой сітуацыі мы супрацьстаяць можам любому суперніку. Таму што цяперашні свет — гэта сіла, разумеюць толькі сілу. Калі мы, прабачце мяне, соплі распусцім і будзем змагацца за дэмакратыю і нейкую эфемерную свабоду — вы ўбачылі, якая ў іх «дэмакратыя», — сказаў ён. 

Лукашэнка таксама заявіў, што нідзе ў свеце няма такіх «адкрытых і сумленных» выбараў, як у Беларусі.

Каментары86

  • Политика
    25.02.2024
    Конечно пойдет, выбора нет: тут или выносить с должности ногами вперед, или где-нибудь находиться в подвешенном состоянии - другого не дано.
  • Тэкля
    25.02.2024
    Спадзяюся, што "дойдзеш" нарэшце...
  • гблн
    25.02.2024
    Да лана! Вот так поворот! Ты жешь говорил, что власти наелсо? Очередной раб на галерах, штоле?

Цяпер чытаюць

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту39

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту

Усе навіны →
Усе навіны

Дзяўчына памяняла горад на вёску і разводзіць курэй, якія нясуць каляровыя яйкі4

Еўрапейскія спецслужбы шукаюць расійскі след у ананімных паведамленнях пра бомбы на самалётах2

Фіца: Рэферэндум аб далучэнні Славакіі да Еўрасаюза быў сфальсіфікаваны7

У расійскім Пермскім краі бязногі ўдзельнік вайны з Украінай звёў у магілу яшчэ трох чалавек7

Мужчына трапіў пад крыміналку, праехаўшы на машыне ўсяго некалькі метраў1

Тэрарыст, які ўчыніў бойню ў цэнтры Кракава — паляк21

Пайшла ў ліквідацыю беларуская «дачка» брэнда New Yorker. Крамы цяпер знікнуць?

«Мінсктранс» не ўзгадняў новыя рэйсы ў Польшчу і Літву. Умяшалася Мінгандлю3

Момант затрымання стралка ў Кракаве трапіў на ВІДЭА14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту39

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць