Вайна

Расійскі беспілотнік сачыў за паездкай нямецкай міністаркі па Украіне

Міністарка замежны спраў ФРГ Аналена Бербак прыехала на поўдзень Украіны. Карэспандэнтка BILD расказала пра абставіны візіту, якія давялося раптоўна мяняць з мэтаў бяспекі.

Як піша карэспандэнтка Надзя Асвад, калона аўтамабіляў з кіраўніком МЗС Германіі пасля наведвання ёй Мікалаева выехала ў бок Чорнага мора, каб наведаць там апрасняльную станцыю. Яна знаходзіцца за 50 км ад лініі фронту. У самым пачатку вайны Расія знішчыла водаправодныя збудаванні Мікалаева, з-за чаго горад сутыкнуўся з недахопам пітной вады.

На шляху да станцыі да калоны машын наблізіўся расійскі разведвальны беспілотнік. Звычайна за яго з'яўленнем ідзе атака з паветра. Ва ўкраінскіх членаў дэлегацыі спрацаваў трывожны сігнал на смартфоне, кіроўцы сталі спрабаваць адарвацца ад дрона. Але ён ляцеў за калонай, пераследуючы іх.

У выніку ім удалося адарвацца, робат паляцеў прэч. Але візіт на станцыю адмянілі. «Наведванне гідратэхнічных збудаванняў прыйшлося датэрмінова адмяніць па меркаваннях бяспекі», — паведамілі ў МЗС Германіі.

Каментары

Цяпер чытаюць

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Усе навіны →
Усе навіны

Адной з мэтаў званка Стуба і Сцёрэ Пуціну была ацэнка псіхалагічнага стану расійскага прэзідэнта5

Памёр полацкі музыкант Руслан Кунцэвіч

Загінуў 42‑гадовы адміністратар лёзненскага пабліка Уладзімір Данюк

Блогерка назвала тры прычыны, чаму расіяне цяпер масава робяць ВНЖ у Беларусі29

Нікалас Мадура ў турме захапіўся рэлігіяй і філасофіяй2

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы15

Магілёў, Віцебск і Гомель удалося далучыць да БССР толькі таму, што Масква такім чынам хацела спакусіць Заходнюю Беларусь — апублікаваныя дакументы58

«А дзе будзеце мыцца?» У Мінску знайшлі незвычайную кватэру за 450 рублёў у месяц2

Украінскія беспілотнікі атакавалі Ленінградскую вобласць. Паведамляецца пра пажар на НПЗ у Кірышах

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць