Грамадства88

Парламент прыняў закон аб павестках у армію праз SMS

Палата прадстаўнікоў прыняла ў другім чытанні папраўкі ў законы па пытаннях нацбяспекі.

Такія позвы могуць кануць у Лету

У першым чытанні дакумент быў прыняты 1 лістапада 2023 года. Ён абавязвае сотавых аператараў даваць ваенкаматам і абласным упраўленням КДБ тэлефонныя нумары ваеннаабавязаных. Гэта трэба, каб высылаць SMS-позвы, якія будуць лічыцца афіцыйным паведамленнем, піша «Спутнік».

@nashanivanews Новы закон у Беларусі - цяпер вы можаце атрымаць СМС ад ваенкамата #беларусь #беларускітыкток #военкомат #беларусьновости #новостибеларуси #призывник #мобилизация #минсксейчас ♬ оригинальный звук - NashaNivaNews

Ёсць і іншыя новаўвядзенні. Напрыклад, павышаецца ўзроставы парог для ваеннаабавязаных жанчын, якія лічацца ў запасе (акрамя прапаршчыкаў, мічманаў або афіцэраў): з 45 да 48 гадоў. Узрост пастаноўкі на ўлік у ваенкамаце для юнакоў таксама павышаюць з 16 да 17 гадоў.

Таксама дакумент прадугледжвае пакрыццё расходаў для некаторых грамадзян на праезд да ваенкамата або іншага падобнага органу «ў парадку і памерах, устаноўленых заканадаўствам для работнікаў, што накіроўваюцца ў службовыя камандзіроўкі».

Яшчэ адна новая норма — работы абароннага характару. У мірны час у іх змогуць прымаць удзел грамадзяне не маладзейшыя за 16 гадоў. Яны будуць добраахвотнымі, з захаваннем месца працы, пасады і сярэдняга заробку.

Дадаецца тэрмін «апарат узмацнення». Пад ім разумеюцца грамадзяне, якіх прыцягваюць для дапамогі ваенкаматам, органам дзяржбяспекі падчас прызыву.

Мяняюцца нормы службы па кантракце. Калі чалавек не падыходзіць для яе па шэрагу патрабаванняў, яго змогуць узяць на службу «ў мэтах інтарэсаў абароны і нацыянальнай бяспекі па рашэнні прэзідэнта Рэспублікі Беларусь».

У тым ліку можна будзе браць на службу тых, хто мае судзімасць ці яшчэ адбывае пакаранне.

Чытайце таксама:

На паказальны суд над ухілістам у Пінскі ваенкамат прывялі малодшых школьнікаў. А сам ухіліст не прыйшоў

Лукашэнка падпісаў указ аб прызыве на тэрміновую вайсковую службу

Галоўны ідэолаг Мінабароны: Дзяўчаты просяць даць ім права прызыву на тэрміновую службу

Каментары8

  • Пытанне
    28.02.2024
    Што такое парламент?
  • FF
    28.02.2024
    Вы забыліся ўдакладніць, што гаворка пра позвы па SMS толькі падчас мабілізацыі. Прызыўннікоў і партызанаў у мірны час гэта не тычыцца
    Калі хтосьці спрабуе вас выклікаць у ваенкамат эсэмэскай, не ідзіце. Маеце поўнае права
  • Чарпак
    28.02.2024
    Позва на вайну праз смс, а выбары ўвогуле ў аўтаматычным рэжыме :) Краіна высокіх тэхналогій!

Цяпер чытаюць

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту41

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту

Усе навіны →
Усе навіны

Абвешчаны пераможца прэміі Гедройця. Але сапраўдную назву кнігі ведаюць толькі сябры журы10

Сталі вядомыя новыя падрабязнасці пра кракаўскага стралка, які забіў як мінімум 6 чалавек27

У беларускім ютубе вайна страйкаў — прыляцела Пятрухіну6

Маці кантрабандыста з беларускімі каранямі верне Літве 155 тысяч еўра, заробленыя на цыгарэтах1

Дзяўчына памяняла горад на вёску і разводзіць курэй, якія нясуць каляровыя яйкі4

Еўрапейскія спецслужбы шукаюць расійскі след у ананімных паведамленнях пра бомбы на самалётах2

Фіца: Рэферэндум аб далучэнні Славакіі да Еўрасаюза быў сфальсіфікаваны7

У расійскім Пермскім краі бязногі ўдзельнік вайны з Украінай звёў у магілу яшчэ трох чалавек7

Мужчына трапіў пад крыміналку, праехаўшы на машыне ўсяго некалькі метраў1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту41

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць