Грамадства2020

Кіраўніком «Белсата» стаў Аляксей Дзікавіцкі

Польскае грамадскае тэлебачанне TVP адказала на пытанні «Радыё Свабода» пра прычыны звальнення Агнешкі Рамашэўскай-Гузы і будучыню тэлеканала «Белсат».

Аляксей Дзікавіцкі
Аляксей Дзікавіцкі

«Кіраўніцтва Польскага тэлебачання, якое ліквідуецца (фармальны юрыдычны статус — РС), падзякавала ёй за шматгадовае супрацоўніцтва. Абавязкі Рамашэўскай-Гузы прыме яе цяперашні намеснік і адзін з заснавальнікаў каналу Аляксей Дзікавіцкі», — гаворыцца ў адказе прэс-службы TVP.

Там дадалі, што змены звязаныя з працай над новай мадэллю замежных каналаў TVP, якія фінансуюцца Міністэрствам замежных спраў.

«За апошнія гады бюджэт «Белсата» павялічыўся з 30 мільёнаў злотых у 2018 годзе да 90 мільёнаў злотых, запланаваных на 2024 год. Павелічэнне фінансавання было звязана, між іншым, з планамі аддзяліць канал ад структур TVP, што палегчыла б атрыманне знешніх сродкаў», — гаворыцца ў адказе.

TVP тлумачыць, што гэты працэс не быў праведзены ў жыццё. Міністэрства замежных спраў не зацвердзіла фінансаванне на гэты год у запланаваным тэлебачаннем аб’ёме.

«Каналам будзе кіраваць беларус, што таксама адпавядае чаканням беларускай апазіцыі. Аляксей Дзікавіцкі добра ведае каманду і, што немалаважна, разумее неабходнасць супрацоўніцтва з іншымі каналамі грамадскага тэлебачання», — адзначаецца ў адказе TVP.

Чытайце таксама:

«А что, белорусский язык существует? Так это красивый язык». Намеснік дырэктара «Белсата» расказаў пра моўную палітыку канала

Дырэктарку «Белсата» звольнілі пасля 17 гадоў працы

Дырэктарка «Белсата» патлумачыла, што азначае скарачэнне фінансавання тэлеканала 

Агнешка Рамашэўская: Алег Трусаў абвінаваціў нас у здрадзе і спытаў, колькі грошай мы ўзялі ад Хадаркоўскага

Каментары20

  • Е
    12.03.2024
    Ай, шыла на мыла
  • Так
    12.03.2024
    Шкада, што звольнікі пані Агнешку, усё ж такі яна шмат зрабіла для каналу, фактычна стварыла яго. Але і пан Аляксей хутчэй за ўсё будзе добрым дырэктарам.

    Аднак дрэнна, што бюджэт скарачаюць амаль на палову.


  • Так
    12.03.2024
    Каналам будзе кіраваць беларус, што таксама адпавядае чаканням беларускай апазіцыі.

    Пра каго
    гаворка? Гэта ж розныя групы, ад больш ці менш прабеларускіх (пазнякоўцы, ціханоўцы-кабінет) да прарасейскіх
    (напрыклад цапкалаўцы і бабарыканцы). Апошні ж толькі рады, што скарачаецца чарговы беларускі "русофобски" праект.

Цяпер чытаюць

34‑гадовага афіцэра-ідэолага з Гродна адправілі ў калонію па палітычнай справе14

34‑гадовага афіцэра-ідэолага з Гродна адправілі ў калонію па палітычнай справе

Усе навіны →
Усе навіны

Пад Мінскам легкавік сутыкнуўся з лесавозам, кіроўца загінуў

«Калі ласка, без сюрпрызаў!» Мерц засцярог Трампа ад другога Анкорыджа7

21‑гадоваму Сямёну Малашэнкаву, сыну прапагандыста «Спутніка», прысудзілі 4 гады калоніі па палітычнай справе1

Алег Шулякоўскі прызначаны намеснікам міністра ўнутраных спраў4

Палітзняволенаму мастаку Алегу Ларычаву прысудзілі 7 гадоў калоніі7

«Абсалютна абуральна». Фінляндыя адкінула патрабаванні Расіі11

У Мінску развялося шмат варон. Чаму так і што з гэтым рабіць?7

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі93

У Жыткавіцкім раёне сутыкнуліся грузавік і маршрутка з пасажырамі. Десяць чалавек трапілі ў бальніцу

больш чытаных навін
больш лайканых навін

34‑гадовага афіцэра-ідэолага з Гродна адправілі ў калонію па палітычнай справе14

34‑гадовага афіцэра-ідэолага з Гродна адправілі ў калонію па палітычнай справе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць