Грамадства99

У Мінску за ўдзел у пратэстах судзяць адразу дзве сям’і

Сёння ў судзе Цэнтральнага раёна Мінска пачынаецца суд паводле артыкула 342 Крымінальнага кодэкса. Паводле яго традыцыйна людзей судзяць за ўдзел у мірных сходах.

Дзмітрый Карсюк. Фота: 112.by

Гэтым разам абвінавачаныя — адразу пяцёра чалавек. Сярод іх, мяркуючы па імёнах па бацьку, — два браты: Яўген і Аляксандр Юрэвічы. Таксама судзяць Аляксандру Юрэвіч. Разам з імі паводле гэтага ж артыкула абвінавачваюць Анжаліку і Дзяніса Лагуноў, піша «Вясна».

Падрабязнасці справы невядомыя. Яе разглядае суддзя Дзмітрый Карсюк, які вядомы ўдзелам у палітычна матываваных крымінальных справах.

Так, з 2020 года ён разглядзеў ужо як мінімум 42 справы паводле арт. 342 Крымінальнага кодэкса.

Часцей за ўсё ён прызначае абвінавачаным «хатнюю хімію», але напрыклад, асудзіў палітвязняў Ягора Вяршыніна, Данілу Ганчарова, Яўгена Папакуля да пазбаўлення волі ў калоніі.

Каментары9

  • Сюр
    16.04.2024
    Расейскiя калабаранты судзяць тысячамi беларусаў а вораг пазьняк дапамагае лукашэнке.
  • Факт
    16.04.2024
    Сюр, пакуль ты чухню пішаш пра Пазьняка, Пазьняк з рухам Вольная Беларусь збірае грошы для палка Каліноўскага і перадае Палку аўтамабілі, аўтобусы і дроны. https://youtube.com/JeRM6bqNSuk
    https://youtube.com/watch?v=sDL3Lby-1N0
  • Я дам табе парабэлум
    16.04.2024
    Сюр, а ты сядзіш і клацаеш па клавішах

Цяпер чытаюць

Ва ўладу вярнулі Надзею Каткавец9

Ва ўладу вярнулі Надзею Каткавец

Усе навіны →
Усе навіны

НАТА заменіць амерыканскія самалёты AWACS на шведскія Saab GlobalEye1

Марын Ле Пэн зможа ўдзельнічаць у выбарах прэзідэнта Францыі9

Пад Мінскам выставілі на продаж вялізны закінуты санаторый1

На Магілёўшчыне ліквідуюць аграхолдынг, у якім Лукашэнка некалі сварыўся за «абасраных кароў»4

У міліцыі заклікалі беларусаў не набываць расійскіх рэвальвераў16

У Віцебскай вобласці экспертыза ДНК абвергла довады ўсіх удзельнікаў суда па справе аб бацькоўстве5

«Можа, дзе і пабачымся»: саліст гурта «Тяні-Толкай» пайшоў працаваць у таксі5

За таямнічым «Фондам першага» стаіць Абельская і яе нявестка19

З Міністэрства культуры звольнілі першага намесніка Маркава10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ва ўладу вярнулі Надзею Каткавец9

Ва ўладу вярнулі Надзею Каткавец

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць