Усяго патроху1111

«Фанаты стаялі ў чэргах яшчэ да адкрыцця рэстаранаў». Шаленства з бірулькамі фей на сумкі, якія выпусціла піцэрыя

На «Куфары» танную біжутэрыю ўжо перапрадаюць — цэны даходзяць да 500 рублёў.

Пачалася гісторыя з таго, што «Дадо піца» і анімацыйная франшыза Winx Club вырашылі зрабіць калабарацыю з нагоды таго, што сёлета папулярны дзявочы мультфільм будуць перазапускаць.

У розных краінах, дзе працуе сетка піцэрый, паабяцалі тэматычнае меню. У яго ўвайшлі піца «Энчантыкс» з каляровымі сырнымі шарыкамі і бруснічным соусам, малочны кактэйль са смакам маліны і драганфрута ў яркай шклянцы з крыламі феі. Але галоўная фішка — абвесы (бірулькі) на сумкі ў колерах адной з гераінь мульціка.

Да Беларусі вінксаманія дайшла 6 ліпеня. За піцу трэба было заплаціць каля 32 рублёў і яшчэ амаль 15 рублёў за напой.

Цяпер беларускі дзеляцца ў сацсетках расчараваннем. Маўляў, чакалі акцыю некалькі тыдняў, а купіць тэматычны набор не атрымалася.

Так, жыхарка Брэста скардзіцца, што прыйшла ў піцэрыю праз паўтары гадзіны пасля яе адкрыцця, але ўсе сэты ўжо скончыліся. Дарэчы, прадстаўнікі кампаніі ў Беларусі адрэагавалі на скаргу: «Калабарацыя была лімітаванай — гэта прадугледжвае вельмі абмежаваную колькасць тавару. Фанаты ўчора стаялі ў чэргах яшчэ да адкрыцця рэстаранаў, таму ўсё было раскуплена ў першыя гадзіны працы пунктаў».

Самыя хітрыя прыхільніцы Вінкс зрабілі перадзамовы — але спрацаваў лайфхак не ва ўсіх. Людзі пішуць, што некаторыя замовы былі ануляваныя — грошы, канечне, вярнуць, але ж фанаткі хочуць абвесы фей, а не рублі на картку.

«Дадо піца» прызнае, што такія сітуацыі сапраўды здараліся, але не праз злы намер, а праз блытаніну ў некаторых рэстаранах.

Нехта нават гатовы ехаць у іншы горад, дзе яшчэ застаўся той сэт.

Дарэчы, тытул найлепшага хлопца было не вельмі складана атрымаць: адна з беларусак ажно плакала ад шчасця, калі пасля працы знайшла дома набор Вінкс, які набыў яе каханы.

Абураныя фанаткі, якія засталіся без падарункаў, патрабуюць зрабіць дадатковы тыраж — але пакуль што яго выпускаць не плануюць.

Тыя, каму пашанцавала ўсё ж атрымаць сэт, дзеляцца на тры катэгорыі. Першыя выхваляюцца ім: «Фінансавая адукаванасць: гэта былі апошнія грошы, да зарплаты больш за тыдзень».

Другія абураюцца тым, што ў Беларусі ўсё каштавала нават даражэй, чым у Расіі (там сэт прадавалі прыблізна за 35 беларускіх рублёў). Ды і смак піцы і напою спадабаўся не кожнай.

Ну а трэція спрабуюць перапрадаць абвесы фей. На «Куфары» цэны пачынаюцца ад 50 рублёў (гэта даражэй, чым каштаваў увесь сэт цалкам) і даходзяць ажно да 500 рублёў.

Каментары11

  • Подурели
    08.07.2026
    500 рублей за пластиковый браслетик?!!!!
  • в дурку
    08.07.2026
    всех,кто гоняется за бусами стоимостью несколько центов (а среди них есть и взрослые тетки), либо в дурку, либо в колхоз на трудотерапию
  • Мне помог спросить
    08.07.2026
    Они там нафеячились или что?

Цяпер чытаюць

Расія забыла пра «дэмілітарызацыю» і «дэнацыфікацыю», гатовая паскараць працэс на перамовах з Украінай4

Расія забыла пра «дэмілітарызацыю» і «дэнацыфікацыю», гатовая паскараць працэс на перамовах з Украінай

Усе навіны →
Усе навіны

Кіркевіч пра «Быхаўскую мадонну»: Ціхі бяздумны погляд у нікуды — скульптар злавіў стан душы лукашэнкаўскай Беларусі20

У мінскім ГУМе санстанцыя закрыла кафетэрый і сталовую2

Каля мінскай Камароўкі налета адкрыюць вялізны гастрамол

Мінскі Dana Mall атакавалі прусакі2

Зяленскі назваў першы дзень перамоў у Абу-Дабі «канструктыўным і даволі змястоўным»3

У Літве ў сувязі з дарагоўляй паліва напалову зменшылі кошт квіткоў на аўтобусы і цягнікі5

«Усе грошы пайшлі на матэрыялы і падаткі». Аўтар незабыўных скульптур у Быхаве, Касцюковічах і Гарадцы адказаў крытыкам23

Спецыялісты расказалі, якія фішынгавыя лісты найчасцей адкрываюць беларусы. Лідарам стала запрашэнне на суботнік2

На папулярным вадасховішчы людзі зрабілі больш за паўтысячы нелегальных прыватных прычалаў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расія забыла пра «дэмілітарызацыю» і «дэнацыфікацыю», гатовая паскараць працэс на перамовах з Украінай4

Расія забыла пра «дэмілітарызацыю» і «дэнацыфікацыю», гатовая паскараць працэс на перамовах з Украінай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць