Аўто77

У Калінкавічах дарожнікі закідалі аўтамабіль бітумнай крошкай

Жыхарка Калінкавічаў заявіла, што пасля дарожных работ яе аўтамабіль апынуўся цалкам пакрыты дарожнай крошкай. У ДАІ ёй паведамілі, што пытанне не адносіцца да іх кампетэнцыі, піша BGmedia.

Жанчына распавяла ў сацыяльных сетках пра непрыемную сітуацыю, якая адбылася падчас укладкі асфальту каля жылога дома. Паводле яе слоў, пасля працы дарожнай тэхнікі машына была цалкам засмечаная.

«Дзякуй дарожным службам за бясплатны цюнінг! Машына цалкам у дарожнай дробцы!» — напісала яна.

Посмотреть в Threads

Аўтаўладальніца адразу звярнулася ў ДАІ і міліцыю, разлічваючы атрымаць дапамогу і ўстанавіць вінаватых. Інспектары пацвердзілі, што аўтамабіль быў прыпаркаваны без парушэнняў, аднак патлумачылі, што падобная спрэчка знаходзіцца па-за іх кампетэнцыяй, паколькі на машыне адсутнічаюць умяціны і драпіны. У выніку ёй рэкамендавалі дамагацца пакрыцця шкоды праз суд.

Жанчына абураная тым, што ўся адказнасць фактычна перакладаецца на пацярпелага: «Атрымліваецца, што чалавек, чыя маёмасць пацярпела, павінен самастойна марнаваць час, сілы і грошы, каб дабіцца справядлівасці».

Яна таксама сцвярджае, што замест спробы ўрэгуляваць сітуацыю прадстаўнікі дарожных службаў сталі казаць, нібыта аўтамабіль знаходзіўся на зялёнай зоне. Пры гэтым, як запэўнівае жанчына, машына стаяла на прыдамавой тэрыторыі.

«Няўжо так і павінна быць? Дзе адказнасць і звычайныя чалавечыя адносіны да людзей?» — задаецца пытаннем аўтаўладальніца. 

Каментары7

  • маёмасць псуе чалавека
    08.07.2026
    трэба маёмасць адабраць, і сварыцца будзе не аб чым.
  • Ix
    08.07.2026
    Не трэба пакідаць машыну абы-дзе, калі дарожныя працы ідуць! А то лічаць сябе "цэнтра зямлі". А што тычыцца самой навіны, то няўжо яна вартая стужкі галоўнага за дзень?) Давайце тады на "НН" пісаць, дзе хто кола пракалоў ці фару разбіў)).
  • Федзя
    08.07.2026
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

Раскрыта маштабная карупцыйная схема, затрыманыя 44 чалавекі5

Раскрыта маштабная карупцыйная схема, затрыманыя 44 чалавекі

Усе навіны →
Усе навіны

У Латвіі прыбяруць дарожныя знакі, якія ўказваюць на Беларусь і Расію26

«Я нарэшце знайшла яго!» Як найлепшыя сябры выявілі, што яны — брат і сястра3

У Германіі мужчына «наняў» ChatGPT у якасці адваката. Яму ўдалося выйграць справу2

Буйны і прэстыжны Зальцбургскі фестываль адкрые прамовай Марыя Калеснікава10

У гандлёвым цэнтры заўважылі воцат па цане аўтамабіля2

Мінчанка прывезла ў чамадане з Занзібара гекона і шукае яму новы дом2

У наездзе на ЛГБТ-прайд у Берліне падазраюць 21‑гадовага ісламіста, яго шукаюць па ўсёй Германіі18

Сын беларускіх оперных спевакоў стаў чэмпіёнам свету па фехтаванні

У Беларусі разблытваюць загадкавае злачынства — створаны сайт для дапамогі ў расследаванні3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Раскрыта маштабная карупцыйная схема, затрыманыя 44 чалавекі5

Раскрыта маштабная карупцыйная схема, затрыманыя 44 чалавекі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць