Грамадства1111

Лукашэнка папросіць «нябесную канцылярыю» пра сухое надвор'е на час жніва

Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу на неабходнасць якаснага правядзення ўборачнай кампаніі. Ён адзначыў, што сёлета на палях спее добры ўраджай, які важна сабраць без страт. Ён збіраецца дамовіцца. 

Паводле слоў Лукашэнкі, аграрыі ўжо актыўна ўключыліся ў працу і пачалі прыбіраць азімы ячмень, які паказаў неблагі вынік. Галоўнай праблемай на дадзеным этапе застаюцца дажджы. Лукашэнка сказаў, што, мяркуючы па здымках з космасу, у бліжэйшыя дні краіну яшчэ патурбуе цыклон з паўночнага захаду.

У сувязі з гэтым Лукашэнка заявіў, што будзе прасіць «нябесную канцылярыю», каб Гасподзь даў сухую пагоду на перыяд жніва. 

«Буду прасіць нябесную канцылярыю, каб даў [Гасподзь] сухую пагоду. Таму што мы ўжо ўцягнуліся ва ўборку», — сказаў ён.

Днямі Лукашэнка выступаў у Гродне на фестывалі нацыянальных культур і сказаў, што гэта ён «падараваў» гродзенцам дождж: «Вы прасілі — я зрабіў». 

Гэтая рыторыка добра кладзецца на яго даўнюю крылатую фразу «Вы прасілі дождж — я даў вам дождж», якая ўжо ходзіць па падборках лукашэнкаўскіх перлаў з 90-х.

Каментары11

  • Шкловский гений
    08.07.2026
    Вы просили зерно - я дал вам зерно!🗿
  • .
    08.07.2026
    Калі збіраецца дамовіцца, хай з’ездзіць туды ў камандзіроўку.
  • Indrid Cold
    08.07.2026
    Так, але трэба прынесьці ў ахвяру любімага сына. Інакш нават слухаць не будзем. Майсей амаль так і зрабіў, больш скідак не будзе.

Цяпер чытаюць

Зяленскі: Украіна закрывае неба Расіі для цывільнай авіяцыі11

Зяленскі: Украіна закрывае неба Расіі для цывільнай авіяцыі

Усе навіны →
Усе навіны

21‑гадовага хлопца, якога шукалі ў Дзяржынскім раёне, знайшлі мёртвым

У Румыніі, Эстоніі і Латвіі абвяшчалі паветраную трывогу і падымалі знішчальнікі НАТА праз беспілотнікі

На МКАД 22‑гадовы кіроўца BMW збіў асвятляльную мачту5

«Не ведаю, дзе ён жыве і што есць». У беларускай мадэлі ў Канадзе муж забраў сына20

«Колькі за рэкламу заплацілі?» Юнак з мадэльнай знешнасцю робіць топавыя тыктокі з працы на заводзе ліфтоў5

«Чакаем у Мінску +1 славутасць!» Блогераў прывезлі ў былую турму на Валадарскага23

Мінюст пазбавіў ліцэнзіі адваката за дыскрэдытуючыя дзеянні

У Краснаярскім краі Расіі сямікласніца з нажом напала на настаўніцу7

Расіянін у Чарнагорыі расстраляў у ціры трох чалавек7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі: Украіна закрывае неба Расіі для цывільнай авіяцыі11

Зяленскі: Украіна закрывае неба Расіі для цывільнай авіяцыі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць