Нерухомасць1111

У цэнтры Мінска прадаюць «сталінку» за $825 тысяч. За што просяць такія грошы? 

«Эксклюзіўная кватэра ў гістарычным цэнтры Мінска», — так называюць чатырохпакаёўку па адрасе К. Маркса, 21. 

Maps.yandex.com

Агульная плошча чатырохпакаёвай «сталінкі» з палепшанай планіроўкай складае 120 м². Размяшчаецца яна на другім паверсе дома 1948 года пабудовы. 

Столі ў кватэры трохмятровыя. Есць два санвузлы і чатыры прасторныя пакоі. Гасцёўня мае 31 м², а самы маленькі пакой — 17 м². 

Кватэра прадаецца разам з мэбляй і тэхнікай. Дызайн выкананы ў класічным стылі без асаблівай вычурнасці, у кожным пакоі стаіць кандыцыянер. У апісанні пазначана, што ў кватэры зрабілі глыбокі рамонт з заменай усіх камунікацый.

У адным з санвузлоў душавая кабіна, уваход у яго ідзе з калідора. У другі санвузел можна трапіць толькі праз спальны пакой.

Там стаіць вуглавая ванна з джакузі. У памяшканні ёсць даволі вялікае акно.

Нягледзячы на высокі кошт, нейкай асаблівай разнастайнасці ў кватэры адшукаць не атрымаецца. Тры з чатырох жылых пакояў — звычайныя спальні з двухспальным ложкам.

Прадаўцы кватэры сярод пераваг адзначаюць, што дом з'яўляецца помнікам архітэктурна-культурнай спадчыны і мае закрыты двор. Суседзяў яны называюць інтэлігентнымі людзьмі з высокім сацыяльным статусам.

Атрымліваецца, што квадратны метр у гэтай кватэры каштуе 6829 даляраў. Пры гэтым сярэдняя цана па Мінску — $1370 за метр.

Каментары11

  • Realt
    07.05.2024
    Па $3000 за квадратны метр - прадаць гэту кватэру рэальна.
  • Ёсік
    07.05.2024
    Глыбокая замена ў кватэры каналізацыі і іншых сантэхнічных труб не забясьпечыць ад разгрому, калі вырашаць рабіць капітальны рамонт усяго дома. Здымаў кватэру, калі пачалі замену газу і каналізацыі. Як тыя вандалы, усё зас.алі за поўдня.
  • Паша
    07.05.2024
    Это нужно быть полным дурнем, чтобы купить за такие деньги да еще и в Минске.

Цяпер чытаюць

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр полацкі музыкант Руслан Кунцэвіч

Загінуў 42‑гадовы адміністратар лёзненскага пабліка Уладзімір Данюк

Блогерка назвала тры прычыны, чаму расіяне цяпер масава робяць ВНЖ у Беларусі29

Нікалас Мадура ў турме захапіўся рэлігіяй і філасофіяй2

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы15

Магілёў, Віцебск і Гомель удалося далучыць да БССР толькі таму, што Масква такім чынам хацела спакусіць Заходнюю Беларусь — апублікаваныя дакументы58

«А дзе будзеце мыцца?» У Мінску знайшлі незвычайную кватэру за 450 рублёў у месяц2

Украінскія беспілотнікі атакавалі Ленінградскую вобласць. Паведамляецца пра пажар на НПЗ у Кірышах

Трамп: Пасля завяршэння здзелкі Украіна будзе мець крыху іншую форму29

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць