Грамадства2424

Туск: Польшча пачала інтэнсіўную працу над фартыфікацыяй мяжы з Беларуссю

Прэм'ер-міністр Польшчы заявіў пра пачатак інтэнсіўнай працы над фартыфікацыяй на ўсёй усходняй мяжы. Гэта прагучала на сённяшнім брыфінгу падчас візіту палітыка на польска-беларускую мяжу, піша Reform.news.

Дональд Туск. Фото: twitter.com/premierRP

«Гэтая мяжа — унікальнае месца з-за ціску нелегальнай міграцыі. Па сутнасці, мы маем справу з гібрыднай вайной, якая працягваецца, — заявіў ён.

— Я хачу, каб не было ніякіх сумневаў: дзяржава з агрэсіўнымі намерамі ў дачыненні да Польшчы, такая як Беларусь, з'яўляецца адным з арганізатараў гэтай працэдуры на польскай мяжы.

Адсюль выцякае неабходнасць супрацоўніцтва ўсіх службаў, якія адказваюць за бяспеку Польшчы».

Са слоў кіраўніка польскага ўрада, у грамадскай прасторы з'яўляецца шмат паведамленняў аб «сітуацыі, звязанай з нелегальнай міграцыяй, эксплуатацыяй мігрантаў і часцяком гандлем людзьмі, якія не маюць ніякага дачынення да міграцыі або палітычнага прытулку».

«Гэта выклікае эмоцыі, рэакцыю арганізацый, якія хочуць дапамагчы. Але гэта не павінна засланяць самы важны факт: бяспека ўсіх палякаў залежыць ад адданасці і місіі людзей, якія ахоўваюць гэтую мяжу. Я хачу паўтарыць: польскі ўрад, адміністрацыя, пераважная большасць палякаў — мы ўсе з вамі», — заявіў ён.

Туск паведаміў, што суботнія перамовы тычыліся ўзмацнення аховы польскай мяжы ў сувязі з ростам ціску з боку рэжыму Лукашэнкі, а таксама агрэсіяй Расіі супраць Украіны.

«Мы пачалі інтэнсіўную працу над сучаснымі ўмацаваннямі, яны будуць пабудаваны на ўсёй польскай мяжы з усходу. Гэта знешняя мяжа не толькі Польшчы, але і Еўрапейскага Саюза. Уся Еўропа павінна будзе — і я ведаю, што мы гэтага даможамся, — інвеставаць ва ўсходнюю мяжу Польшчы», — падкрэсліў ён.

«Калі гаворка ідзе пра бяспеку Польшчы, рэсурсы неабмежаваныя. ( … ) Усе павінны бачыць, што вы знаходзіцеся ў цэнтры інтарэсаў і падтрымкі польскай дзяржавы, — запэўніў прэм'ер. — Я ведаю, што на гэтай мяжы ўсё больш і больш нелегальных пераходаў, адсюль і рашэнні па ўмацаванні пагранічнай інфраструктуры. ( … ) Мы таксама працуем над зменамі ў заканадаўстве, якія забяспечаць поўную падтрымку афіцэрам».

Каментары24

  • Žvir
    11.05.2024
    Znacyc` zachad stavic` na niezaliežnasci Bielarusi kryž. 

    Kali nie, dyk heta previentyūnyja zachady, jakija dakladna sviedčac`, što NATO zbirajecca niepasredna ūpisácca za Ūkrainu. 

    U takim vypadku krainy EZ majuc` hrunt čakac` na prabliemy na svaich miežach i rychtavacca da zachistu. Pra što i viadziecca.
  • загараваная з лецішча
    11.05.2024
    Жір, як вы там? маржуецеся? бо
    глядзіш, неўзабаве давядзецца вяртацца з цёплых марэй да халодных вам... з якіх зрэшты і пачыналі
  • мяжа
    11.05.2024
    хто-небудзь з мінусоўшчыкаў зможа адказаць на такое здавалася б простае пытанне - (а не - пытанняў будзе, як мінімум 3) - чаму ў Польшчы так габрэяў ? - раз

Цяпер чытаюць

Трамп абвясціў энергетычнае перамір'е паміж Расіяй і Украінай36

Трамп абвясціў энергетычнае перамір'е паміж Расіяй і Украінай

Усе навіны →
Усе навіны

Крысту Пайк, якую няўдала спрабавалі пакараць смерцю, выпісалі з бальніцы і вярнулі ў турму2

Ва Украіне адрэагавалі на «заявы з-за мяжы» аб неабходнасці замены Зяленскага24

New York Times: Вашынгтон спакушаў Расію ў тым ліку вывадам беларускага калію з-пад санкцый11

У Антарктыдзе рэзка скарацілася калісьці найбуйнейшая калонія пінгвінаў. Іх меней аж на паўмільёна2

У Польшчы адбыўся яшчэ адзін напад з нажом у школе, ёсць параненыя7

Расія скароціць выплаты Беларусі на 1,4 мільярда рублёў. Што хаваецца за «бязвыплатнымі» грашыма бюджэту?4

Кая Калас: Цяпер не час аслабляць ціск на Маскву, у панядзелак будзе новы пакет санкцый6

Першы танкер з расійскім дызелем ужо падыходзіць да берагоў ЗША10

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта103

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп абвясціў энергетычнае перамір'е паміж Расіяй і Украінай36

Трамп абвясціў энергетычнае перамір'е паміж Расіяй і Украінай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць