Эканоміка2020

Беларускі камбайн для здабычы калійнай руды атрымаў імя лукашэнкаўскага шпіца

У Салігорску прэзентавалі першы беларускі камбайн для здабычы калійнай руды, які ў свой час даручыў стварыць Лукашэнка. Гэты камбайн атрымаў назву «Умка-550», паведамляе афіцыйны канал «Беларуськалія».

Фота: t.me/belaruskali

На прэзентацыі «Умка» крышыў бетонную пліту, якая імітавала горную пароду.

@nashaniva Беларускі камбайн для здабычы калію назвалі Умка — як шпіца Лукашэнкі #лукашенко #беларускаямова #беларусь #умка #шпиц #нашаніва ♬ Funny Guy - Parry Music

Як паведамляецца, камбайн «Умка-550» мае тыя ж параметры, што і камбайн SL-300/550, які раней збіраўся «Беларуськаліем» сумесна з нямецкай кампаніяй. Але ўзровень ягонай лакалізацыі нібыта павялічыўся з 20 да 80 працэнтаў.

Умка — улюбёны шпіц Аляксандра Лукашэнкі, якога той паўсюль возіць з сабою. Так, нядаўна ён прысутнічаў на вайсковых вучэннях (глядзі відэа ніжэй) і нават на парадзе Перамогі ў Маскве.

Умка і Аляксандр Лукашэнка інспектуюць палі на ўсходзе Беларусі. Фота Пула першага

Каментары20

  • Axel Justas
    30.05.2024
    Эх, майстры лізаць дупу сіняпаламу...
  • Gorliwy Litwin
    30.05.2024
    Вось умка то дакладна не канкрэтны сабака, а серыя двайнікоў. Дарэчы чаму б не завесці такую бела рускую традыцыю, што гэтая серыя бесперапынна пераходзіць як атрыбут улады і наступнаму Этнарху Белай Русі? Прынамсі ў межах дынастыі Лукашыдаў. Штосьці ў гэтым бачыцца гэткае егіпецка фараонскае. Нарот, як бачым, традыцыю пакланенне улікам ужо падхапіў. А яшчэ можна і месца ў Сенаце забраніраваць за гэтым нацыянальна сімвалічным сабакам.
  • Ёсік
    30.05.2024
    Мля, дзе жывем. Маглі б назваць ДДСАГЛ (дупа дырэктара саўгаса агл).

Цяпер чытаюць

34‑гадовага афіцэра-ідэолага з Гродна адправілі ў калонію па палітычнай справе14

34‑гадовага афіцэра-ідэолага з Гродна адправілі ў калонію па палітычнай справе

Усе навіны →
Усе навіны

«Калі ласка, без сюрпрызаў!» Мерц засцярог Трампа ад другога Анкорыджа7

21‑гадоваму Сямёну Малашэнкаву, сыну прапагандыста «Спутніка», прысудзілі 4 гады калоніі па палітычнай справе1

Алег Шулякоўскі прызначаны намеснікам міністра ўнутраных спраў4

Палітзняволенаму мастаку Алегу Ларычаву прысудзілі 7 гадоў калоніі7

«Абсалютна абуральна». Фінляндыя адкінула патрабаванні Расіі11

У Мінску развялося шмат варон. Чаму так і што з гэтым рабіць?7

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі93

У Жыткавіцкім раёне сутыкнуліся грузавік і маршрутка з пасажырамі. Десяць чалавек трапілі ў бальніцу

«Экстрэмісцкай» прызналі групоўку «Чорныя русы», якая заявіла пра сябе пасля інцыдэнту на беларуска-латвійскай мяжы1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

34‑гадовага афіцэра-ідэолага з Гродна адправілі ў калонію па палітычнай справе14

34‑гадовага афіцэра-ідэолага з Гродна адправілі ў калонію па палітычнай справе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць