Грамадства33

Праўладны канал: Калі дзяржаўныя выданні не могуць вычысціць забароненыя спасылкі, то як патрабаваць гэтага ад звычайных рабацяг 

«Непарадак».

За старыя рэпосты навін заблакаваных рэсурсаў людзей кідаюць на суткі, але такіх спасылак процьма на сайтах дзяржаўных медыя і органаў. Ілюстрацыйнае фота: «Наша Ніва»

Праўладны тэлеграм-канал «Графач» звярнуў увагу на стары артыкул у «СБ. Беларусь сегодня», дзе засталася спасылка на Tut.by і фота з лагатыпам партала, які ўлады прызналі экстрэмісцкім.

Так выглядаў артыкул на сайце «СБ. Беларусь сегодня»

«Калі ўжо дзяржаўныя выданні з цэлымі рэдакцыямі не могуць у сябе вычысціць усе спасылкі і згадкі цяпер забароненых СМІ, то як можна патрабаваць гэтага ад звычайных рабацяг або бабуль у «Аднакласніках».

А то любяць у нас прад'яўляць прэтэнзіі за старыя рэпосты, лайкі і падпіскі. Непарадак», — напісаў «Графач».

Аўтар канала пажартаваў, што калі б ён быў турбапатрыётам, то ўжо крычаў бы, што «бэчэбэшнікі і прыхільнікі дзяржперавароту пралезлі ў святая святых», і патрабаваў правесці чысткі.

«СБ» у тым артыкуле неўзабаве выдаліла спасылкі на Tut.by.

Каментары3

  • даведка
    08.06.2024
    БТ свыклось: вчера в интервью Дарьи Лосик даже не стало запикивать упоминание «Белсат» и «Радыё Свабода».
  • Ac..
    08.06.2024
    Мініпраўда не дае рады апастэрыёрнаму рэдагаваньню прэсы
  • Ac..
    08.06.2024
    Акабчык Маленькі, канешне, не дыплямаваны ўрыст, але вялікі чараўнічок і мажык, таму спяшаецца на дапамогу спадару Графачу і тлумачыць з пункту гледжаньня права, але не пазытывіскага, а толькі сапраўднаа права, гэта значыць звычайнага.
    Распаўсюд экстрэмісткіх матэр'ялаў ня мае пад сабой а ні шкоды, а ні пацярпелага, гэта ПРЫЗНАЧАНАЕ ЗЛАЧЫНСТВАМ іначай malum prohibitum.
    Цікава і няескарысна даць прыклады такіх несапраўдных "злачынстваў": захоўваньне ці продаж забароненых речаў, кантрабанда, пераход мяжы, парушэньне аўтарскіх прывілеяў, неліцэнзаванае ажыцьцяўленьне незлачыннай дзейасьці.
    Але ad rem, да распаўсюду матэр'ялаў. Як злачынства ня мае пацярпелых, то бок ПРЫЗНАЧАНАЕ, то і злачынцы ПРЫЗНАЧАЦЦА МОЦНЫМ (potestas) паводле яго, дужага, меркаваньняў сярод сяйва тых, хто падпадае пад фармальную азнаку malum prohibitum.
    Шырыня ахопу гэтае азнакі, дарэчы, дапамагае Моцнаму трымаць сваіх пахолкаў ў пільнай аддаасьці сабе

Цяпер чытаюць

Зяленскі афіцыйна дазволіў Пуціну правесці парад — указ46

Зяленскі афіцыйна дазволіў Пуціну правесці парад — указ

Усе навіны →
Усе навіны

Наўседа: Прысутнасць войскаў ЗША ў Літве не залежыць ад адносін з Мінскам1

Кубракоў расказаў, што цяпер з пакістанцамі ў Беларусі4

Лукашэнка паляцеў у Маскву4

Беларускі фатограф у Польшчы шукае скрадзены Lexus11

38‑гадовага юрыста з Гродна пасадзілі за «абразу» Лукашэнкі і «экстрэмізм»2

На парад у Маскве не пусцяць замежныя СМІ4

Дроны атакуюць Грозны1

На поўдні Расіі спыніліся палёты самалётаў: УСУ паразілі будынак аэранавігацыі ў Растове10

Беларуску ў Польшчы спачатку пагадзіліся ўзяць на працу, а потым адмовіліся — праз тое, што ў Беларусі на яе заведзена крыміналка28

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі афіцыйна дазволіў Пуціну правесці парад — указ46

Зяленскі афіцыйна дазволіў Пуціну правесці парад — указ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць