Культура33

Гэтыя колеры вас зачаруюць. У Мастацкім адкрылася выстава неглюбскіх ткачых

7 мая ў выстаўным корпусе Нацыянальнага мастацкага музея ў зале № 2 пачаў працу праект «Гармонія свету неглюбскіх ткачых», прысвечаны традыцыйнаму ткацтву вёскі Неглюбка Веткаўскага раёна.

artmuseum.by

Нагадаем, што ў снежні 2025 года на 20‑й сесіі Міжурадавага камітэта ЮНЕСКА ў Нью-Дэлі было прынята рашэнне аб афіцыйным уключэнні неглюбскай тэкстыльнай традыцыі Веткаўскага раёна Гомельскай вобласці ў Спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА, якая патрабуе тэрміновай аховы.

Неглюбскае ткацтва — унікальная з’ява беларускай народнай культуры, што захавала архаічныя рысы і складаную сімволіку. Традыцыя, якая сфарміравалася ў XVII стагоддзі, ахоплівае стварэнне ручнікоў, элементаў адзення і інтэр’еру з выкарыстаннем самабытных тэхнік ткацтва і вышыўкі. Яна актыўна развіваецца і ў наш час.

На выставе — разнастайныя творы мастацкага ткацтва выбітных майстрых, а таксама традыцыйны касцюм вёскі Неглюбка і мноства аўтэнтычных рэдкіх аксэсуараў.

У экспазіцыі прадстаўлена каля 50 твораў тэкстылю з калекцыі Нацыянальнага мастацкага музея.

Таксама будуць экспанавацца інструменты для апрацоўкі лёну і прадметаў тэкстылю, прадастаўленых партнёрам праекта — Беларускім дзяржаўным музеем народнай архітэктуры і побыту, а таксама шэраг рэдкіх элементаў касцюма, аксесуараў і фотаздымкаў з фондаў яшчэ аднаго партнёра праекта — Веткаўскага музея стараабрадніцтва і беларускіх традыцый імя Шклярава, паведамляецца на сайце музея.

Каментары3

  • Жвір
    08.05.2026
    Зялёнага не стае.:(
  • Ёсік
    08.05.2026
    Жвір , дык можа й не было таго зялёнага? Як казала прыглядываючая ў аўтобусе ў 2020, калі везьлі рабоў на "падтрымку" сіпатага - А зялёны колер, гэта колер даляра, вы ж усе любіце даляр. Жвір, паскуднікі з чорнымі іртамі бондарава, рыгорка прышыблены, г.й-бібліятэкар перакруцяць усё, але дакажуць, што зялёны быў з часоў Ефрасіньні Полацкай.
  • Жвір
    08.05.2026
    Ёсік, ну, як яны што дакажуць, калі во, факты на ўсе вочы ?

Цяпер чытаюць

Трамп падпісаў закон аб «пякельных» санкцыях супраць Расіі24

Трамп падпісаў закон аб «пякельных» санкцыях супраць Расіі

Усе навіны →
Усе навіны

Памятаеце хлопца, які зрабіў заўвагу турысту за недакурак у цэнтры Мінска? Цяпер ён сам правёў ноч у аддзяленні міліцыі24

З псіхбальніцы збег былы начальнік Ганцавіцкай міліцыі17

На вайсковыя зборы на Гомельшчыне адпраўлялі з дапамогай алкатэстара4

Кіраўнік Бундэсвера заклікаў рыхтаваць да абароны ўсё нямецкае грамадства5

Па шэдэўры Караваджа пацяклі струмені вады. Праліўны дождж у Фларэнцыі падмачыў рэпутацыю галерэі Уфіцы

10 вызваленых палітвязняў прыедуць сёння ў Варшаву1

Гурт «На-На» стане хэдлайнерам абласных «Дажынак» у Дзяржынску4

Як сур’ёзнае даследаванне мозгу мушкі ператварылася ў інтэрнэт-мем — мадэль яе мозгу навучылі гуляць у Doom і гандляваць крыптавалютай1

Андрэй Аляксандраў: За кратамі я ведаў, што беларуская журналістыка працуе, і таму спакойна збіваў паддоны2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп падпісаў закон аб «пякельных» санкцыях супраць Расіі24

Трамп падпісаў закон аб «пякельных» санкцыях супраць Расіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць