КДБ паспеў запісаць 19‑гадовую Ульяну Вардамацкую ў спіс удзельнікаў «экстрэмісцкага фармавання», але яна больш не прэтэндуе на месца ў КР.

Праз некалькі дзён пачынаюцца выбары ў Каардынацыйную раду. На 80 месцаў у ёй прэтэндуюць 172 чалавекі. Спачатку ахвотных было больш, але два чалавекі ўжо ўзялі самаадвод. Журналістцы Кацярыне Ваданосавай патлумачылі, што спалучаць працу і палітычную дзейнасць, не варта.
Апроч таго, заяўку на выхад падала 19‑гадовая Ульяна Вардамацкая. Яна балатавалася ад выбарчага спісу «Ваш голас» пад нумарам 15, таму ў дзяўчыны было мала шанцаў трапіць у лік дэлегатаў КР.
Тым не менш КДБ паспеў уключыць яе ў спіс адпаведнага «экстрэмісцкага фармавання».
Ульяна Вардамацкая — дачка сацыёлага Андрэя Вардамацкага. Яна жыве ў Варшаве
Цяпер чытаюць
«Галоўнае не забываць падзараджаць не толькі тэлефон, але і сябе самога». Як украінскі вайсковец жыве з двума электрастымулятарамі. І што ў яго з сэксам?
«Галоўнае не забываць падзараджаць не толькі тэлефон, але і сябе самога». Як украінскі вайсковец жыве з двума электрастымулятарамі. І што ў яго з сэксам?
«Галандскі архітэктар», які адбудаваў Вострую браму і паставіў сабе дом-крэпасць у Гайцюнішках, аказаўся ніякім не галандцам. Але яго спадчына захапляе
Каментары