Культура

Выйшла факсіміле рукапіснага зборніка Геніюш

Выдавецтва Skaryna Press у супрацы з Беларускай бібліятэкай і музеем імя Францішка Скарыны ў Лондане выпускае факсіміле рукапіснага зборніка Ларысы Геніюш «Spiritus flat ubi vult. Вершы 1945—1947», піша bellit.info.

«Будзьма»

Рукапіс, які ўласна і захоўваецца ў Лонданскім беларускім музеі, быў падрыхтаваны да друку цэлай камандай: укладальнікам Ігарам Івановым, рэдактаркай Янінай Лаўнік, моўнымі кансультанткамі Аленай Іваноўскай і Сятланай Лясовіч, а таксама дызайнерам Сяргеем Шабохіным.

Упершыню вершы з гэтага рукапісу былі падрыхтаваныя да друку і выдадзеныя асобнай кнігай з прадмовай на ангельскай мове прафесарам Арнольдам Макмілінам ў 1992 годзе.

Новае выданне суправаджае ўступнае слова Таццяны Астроўскай «Ларыса Геніюш і гісторыя беларускага самвыдаву», а таксама перадрук прадмовы Арнольда Макміліна да першага выдання 1992 году і прадмова Яніны Лаўнік да другога выдання з разгорнутым моўным каментаром.

Уступнае слова і прадмовы да абодвух выданняў друкуюцца на беларускай і ангельскай мовах, пасля ідзе частка з расчытанымі і надрукаванымі вершамі, а пасля гэтага ўласна факсіміле рукапіснага зборніка паэткі.

Кніга неўзабаве будзе даступная для пакупкі, перадусім праз сайт выдавецтва «Скарына»

Каментары

Цяпер чытаюць

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр полацкі музыкант Руслан Кунцэвіч

Загінуў 42‑гадовы адміністратар лёзненскага пабліка Уладзімір Данюк

Блогерка назвала тры прычыны, чаму расіяне цяпер масава робяць ВНЖ у Беларусі29

Нікалас Мадура ў турме захапіўся рэлігіяй і філасофіяй2

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы15

Магілёў, Віцебск і Гомель удалося далучыць да БССР толькі таму, што Масква такім чынам хацела спакусіць Заходнюю Беларусь — апублікаваныя дакументы58

«А дзе будзеце мыцца?» У Мінску знайшлі незвычайную кватэру за 450 рублёў у месяц2

Украінскія беспілотнікі атакавалі Ленінградскую вобласць. Паведамляецца пра пажар на НПЗ у Кірышах

Трамп: Пасля завяршэння здзелкі Украіна будзе мець крыху іншую форму29

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць