Грамадства66

У Каліфорніі выратавалі мужчыну, які без нічога згубіўся ў лесе і блукаў там 10 дзён. А выжыў дзякуючы чаравікам

Мужчына не меў пры сабе ні вады, ні ежы, бо думаў, што ідзе «на трохгадзінны пешы шпацыр».

34-гадовы жыхар штата Каліфорнія (ЗША) Лукас Маккліш згубіўся ў лесе і блукаў па ім 10 дзён. Яго знайшлі мясцовыя праваахоўнікі.

Мужчына не меў пры сабе ні вады, ні ежы, бо думаў, што ідзе «на трохгадзінны пешы шпацыр», піша The Washington Post са спасылкай на мясцовыя ўлады.

Вядома, што Лукас выйшаў з дому раніцай 11 чэрвеня. Калі праз некалькі дзён ён не вярнуўся, яго блізкія забілі трывогу. Паліцыя пачала пошукі зніклага.

У заяве пажарнай службы акругі Сан-Матэа гаворыцца, што некалькі сведак чулі просьбы Маккліша аб дапамозе. Таму мужчыну шукалі з дапамогай дронаў.

На шчасце, Лукаса знайшлі жывым і без сур'ёзных траўмаў. На фота з месца здарэння, якое апублікавалі ў сацсетцы Х, відаць, як шчаслівы мужчына абдымае сваіх родных.

Мясцовым СМІ ён распавёў, што выратавалі яго … паходныя чаравікі, з якіх ён на працягу 10 дзён піў ваду.

«Я проста хадзіў кожны дзень. Падымаўся на каньён, спускаўся да наступнага вадаспаду, садзіўся каля яго і піў ваду са свайго чаравіка», — распавёў Маккліш.

Ён таксама дадаў, што харчаваўся дзікімі ягадамі. Аднак праз некалькі дзён ён адчуў патрэбу падсілкавацца чымсьці больш сытным. Прызнаўся, што больш за ўсё марыў пра бурыта і така (стравы мексіканскай кухні).

Каментары6

  • Acab
    24.06.2024
    умка шоснаццаты, я меркаваў, кайманаў паляваў чаравіком – сьмярдзючы бот ў пысу, зубаты задыхаецца. Аж не, бяз бота ж вады са струма не зачэрпаеш – піў ботам, а кайман чырвона кніжны, нельга есьць, толькі ён можа цябе
  • умка шоснаццаты
    24.06.2024
    Acab, ну. тое самае падумалася
  • ЯНКА
    25.06.2024
    🤲 Ён што, бязрукі быў ці безгаловы?! Чаму піў ваду з антысанітарных чаравікаў, а не — што спрэс лягічна! — са сваіх далоняў? У далонях можна ваду нават насіць, пра што пяяецца ў гэтае цудоўнай песьні:
    https://youtu.be/k5IOrw1LOZo?si=iDsQ_6TdDLZn9_4z

Цяпер чытаюць

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр полацкі музыкант Руслан Кунцэвіч

Загінуў 42‑гадовы адміністратар лёзненскага пабліка Уладзімір Данюк

Блогерка назвала тры прычыны, чаму расіяне цяпер масава робяць ВНЖ у Беларусі29

Нікалас Мадура ў турме захапіўся рэлігіяй і філасофіяй2

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы15

Магілёў, Віцебск і Гомель удалося далучыць да БССР толькі таму, што Масква такім чынам хацела спакусіць Заходнюю Беларусь — апублікаваныя дакументы58

«А дзе будзеце мыцца?» У Мінску знайшлі незвычайную кватэру за 450 рублёў у месяц2

Украінскія беспілотнікі атакавалі Ленінградскую вобласць. Паведамляецца пра пажар на НПЗ у Кірышах

Трамп: Пасля завяршэння здзелкі Украіна будзе мець крыху іншую форму29

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць