Літаратура

Культавае ізраільскае фэнтэзі выйшла па-беларуску

У выдавецтве «Логвінаў» выйшла кніга фэнтэзі ізраільскай пісьменніцы Гагар Янай «Скрадальнік лекаў». Гэта першая кніга з серыі «Левіятан з Вавілоніі». Пераклад з іўрыту зрабіў Павал Касцюкевіч, піша Budzma.org.

«Дагэтуль у мяне было досыць павярхоўнае знаёмства з шумерскай (месапатамскай) і яўрэйскай міфалогіямі. І перада мной літаральна раскрылася бездань свету, раней не бачанага, народжанага ў калысцы цывілізацыі. Гэта першае, што б я хацеў адзначыць: высокапрафесійнае майстэрства аўтаркі ў яе паглыбленні, адраджэнні і інтэрпрэтацыі адных з самых старажытных міфалогій, злучэнне ў адну сістэму і ажыўленне гэтай сістэмы», — падзяліўся сваімі уражаннямі пісьменнік Валер Гапееў, які займаўся рэдагаваннем беларускага тэксту фэнтазі.

Таксама Валер Гапееў адзначае працу перакладчыка Паўла Касцюкевіча:

«Перакладчык Павал Касцюкевіч імкнуўся да максімальнага захавання не проста стылю аўтаркі, але пэўнай атмасферы, настрою і меладычнасці кнігі. Пры ўсёй сур’ёзнасці тэксту мова гучыць вельмі аптымістычна, нават недзе весела, тут шмат іроніі, яўрэйскага гумару (у кнізе ён будзе зразумелы бадай кожнаму чытачу). У некаторых месцах немагчыма не ўсміхнуцца, недзе і зарагатаць можна, калі вы можаце смяяцца ў адзіноце)».

Каментары

Цяпер чытаюць

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту41

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту

Усе навіны →
Усе навіны

Маці кантрабандыста з беларускімі каранямі верне Літве 155 тысяч еўра, заробленыя на цыгарэтах1

Дзяўчына памяняла горад на вёску і разводзіць курэй, якія нясуць каляровыя яйкі4

Еўрапейскія спецслужбы шукаюць расійскі след у ананімных паведамленнях пра бомбы на самалётах2

Фіца: Рэферэндум аб далучэнні Славакіі да Еўрасаюза быў сфальсіфікаваны7

У расійскім Пермскім краі бязногі ўдзельнік вайны з Украінай звёў у магілу яшчэ трох чалавек7

Мужчына трапіў пад крыміналку, праехаўшы на машыне ўсяго некалькі метраў1

Тэрарыст, які ўчыніў бойню ў цэнтры Кракава — паляк21

Пайшла ў ліквідацыю беларуская «дачка» брэнда New Yorker. Крамы цяпер знікнуць?

«Мінсктранс» не ўзгадняў новыя рэйсы ў Польшчу і Літву. Умяшалася Мінгандлю3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту41

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць