Свет77

Байдэн заявіў, што выйдзе з перадвыбарнай гонкі толькі «па ўказанні Усявышняга»

Заклапочанасць прыхільнікаў і супернікаў наконт яго ўзросту, кагнітыўных здольнасцяў і падзення рэйтынгу ён палічыў беспадстаўнымі.

Джо Байдэн на авіябазе ў Дэлаверы. 5 ліпеня 2024 года. Фота: Manuel Balce Ceneta / AP

Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн у інтэрв'ю тэлеканалу ABC заявіў, што выйдзе з перадвыбарнай гонкі толькі «па ўказанні Усявышняга», піша Расійская служба Радыё Свабода.

Заклапочанасць прыхільнікаў і супернікаў наконт яго ўзросту, кагнітыўных здольнасцяў і падзення рэйтынгу ён палічыў беспадстаўнымі.

Свой слабы выступ тыдзень таму падчас дэбатаў з Дональдам Трампам, які таксама прэтэндуе на пасаду прэзідэнта ЗША, Байдэн растлумачыў прастудай і стомай.

Тады прэзідэнт ЗША з цяжкасцю фармуляваў адказы, выглядаў несабраным з кепскай памяццю. З-за гэтага многія, у тым ліку заканадаўцы-дэмакраты, заклікаюць Байдэна адмовіцца ад барацьбы за другі тэрмін прэзідэнцтва.

Чарговым заклікам стаў ліст лідараў бізнэсу і грамадзянскай супольнасці, у якім яны просяць Байдэна адмовіцца ад пераабрання «дзеля дэмакратыі і будучыні нацыі».

Аўтары ліста лічаць, што зараз у Байдэна больш шанцаў прайграць, чым выйграць, і нагадваюць аб пагрозах, якія можа прадстаўляць Трамп для эканомікі і нацыянальнай бяспекі.

Ліст падпісалі ўжо 168 прадэмакратычна настроеных актывістаў — і подпісы працягваюць паступаць ужо пасля адсылкі дакумента ў Белы дом.

У час інтэрв'ю Байдэн таксама сказаў, што не мае патрэбы ў кагнітыўным тэсціраванні і што найлепшым тэстам з'яўляецца яго штодзённая дзейнасць у якасці прэзідэнта.

Ён настойвае, што ніхто не валодае найлепшымі звесткамі, чым ён, «каб быць прэзідэнтам або атрымаць перамогу ў прэзідэнцкай гонцы».

Байдэн дадаў, што не верыць вынікам апытанняў, якія прагназуюць яму паразу на выбарах, якія адбудуцца 5 лістапада 2024 года.

Каментары7

  • Байден Стары
    06.07.2024
    Таксама я заявіў, што ўжо перамагаў спадара Трампа і перамагу ізноў ў 2020-ым(!).
    Хто ня верыць, самыя паўзірайцеся
  • Яўген
    06.07.2024
    Цікава, вось ён жа каталік, што будзе калі яму Папа Рымскі скажа выйсьці з гонкі?
  • A
    06.07.2024
    Стары дзед з сабой у труну цэлы сьвет пацягнуць хочыць.

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр полацкі музыкант Руслан Кунцэвіч

Загінуў 42‑гадовы адміністратар лёзненскага пабліка Уладзімір Данюк

Блогерка назвала тры прычыны, чаму расіяне цяпер масава робяць ВНЖ у Беларусі29

Нікалас Мадура ў турме захапіўся рэлігіяй і філасофіяй2

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы15

Магілёў, Віцебск і Гомель удалося далучыць да БССР толькі таму, што Масква такім чынам хацела спакусіць Заходнюю Беларусь — апублікаваныя дакументы58

«А дзе будзеце мыцца?» У Мінску знайшлі незвычайную кватэру за 450 рублёў у месяц2

Украінскія беспілотнікі атакавалі Ленінградскую вобласць. Паведамляецца пра пажар на НПЗ у Кірышах

Трамп: Пасля завяршэння здзелкі Украіна будзе мець крыху іншую форму29

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць