Грамадства99

«Такі дыягназ ва ўмовах Паліны — як смяротны прысуд». Сваякі палітзняволенай Шарэнды-Панасюк даведаліся пра яе хваробу

Стаў вядомы дыягназ Паліны Шарэнды-Панасюк, піша Радыё Свабода.

Актывістка «Еўрапейскай Беларусі», палітзняволеная Паліна Шарэнда-Панасюк хворая на «хранічны панкрэатыт сярэдняй цяжкасці» — вельмі небяспечную для здароўя хваробу, лячэнне ад якой ускладняецца ва ўмовах зняволення. Пра дыягназ сваякам палітзняволенай стала вядома з афіцыйнага адказу адміністрацыі папраўчай калоніі № 24, дзе яшчэ нядаўна адбывала пакаранне актывістка з Берасця.

Цяпер Паліну Шарэнду-Панасюк утрымліваюць у гомельскім СІЗА, супраць яе вядзецца новая крымінальная справа паводле 411 артыкулу Крымінальнага кодэксу («злоснае непадпарадкаванне законным патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы»).

Муж палітзняволенай Андрэй Шарэнда расказаў Свабодзе, як стала вядома пра дыягназ ягонай жонкі і чаму ён лічыць яе захворванне вельмі небяспечным для яе жыцця.

«Сімптомы гэтага захворвання — болі ў страўніку, слабасць і рэзкая страта вагі. Хвароба вельмі небяспечная, бо разбурае падстраўнікавую залозу, адбываецца незваротная змена структуры яе тканак. Што яна хворая на панкрэатыт, мы не ведалі, але даходзілі звесткі, што ў Паліны болі ў страўніку і здараецца рэзкая страта вагі.

Аднойчы яна так рэзка схуднела, што стала важыць усяго 50 кілаграмаў. Аднак на ўсе запыты ў калонію нам афіцыйна адказвалі, што Паліна здаровая і нібыта атрымлівае неабходную дапамогу ў поўнай меры.

Між тым у Паліны былі праблемы з пячонкай, ёй былі патрэбныя пэўныя лекі, якія мы ёй слалі, але іх не перадавалі. Тады я звярнуўся ў Камітэт ліквідацыі дыскрымінацыі ў дачыненьні жанчын (КЛДЖ) ААН. Сёлета ў студзені маю скаргу зарэгістравалі, а ў сакавіку Камітэт ААН запатрабаваў ад Беларусі тэрмінова прыняць часовыя меры для абароны Паліны. Беларускія ўлады мусілі адказаць на гэтае рашэньне і вось толькі з іхнага адказу нам стала вядома, што ў Паліны хранічны панкрэатыт, прычым ужо ў сярэдняй стадыі. Але гэта жахлівы дыягназ: фактычна ва ўмовах, у якіх яна знаходзіцца, гэта як смяротны прысуд», — сказаў муж палітзняволенай.

Андрэй Шарэнда патлумачыў, чаму лічыць, што жыццю ягонай жонкі пагражае смяротная небяспека.

«Як патлумачылі мне спецыялісты і як пішуць у інтэрнэце, гэтая хвароба паступова разбурае страўнік. Пры такім захворванні абавязковая адмысловая дыета, адмысловае лячэнне, супрацьпаказаныя нагрузкі, абавязковыя добрыя ўмовы і трывалы медыцынскі нагляд. Усяго гэтага Паліна пазбаўленая.

Больш за тое, ёй наўмысна ствараюць цалкам процілеглыя ўмовы: даўгія этапы, дрэннае харчаванне, не прапускаюць ёй патрэбныя лекі, блакуюць харчовыя перадачы з дому. І гэта пры тым, што там добра ведаюць яе дыягназ. Таму я і кажу, што фактычна маю жонку павольна забіваюць. Яна мусіла выйсці на волю яшчэ ў траўні, а замест гэтага новая справа, расследаванне і этап у Навінкі. Гэта жах, што яны робяць з маёй Палінай!» — абураецца муж палітзняволенай.

***

Паліну Шарэнду-Панасюк затрымалі ў студзені 2021 года ў Берасці, у ейным доме. У чэрвені 2021 года суд Маскоўскага раёна Берасця прыгаварыў жанчыну да 2 гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах агульнага рэжыму паводле арт. 364 («гвалт у дачыненні супрацоўніка органаў унутраных спраў»), 369 («абраза прадстаўніка ўлады») і 368 («абраза прэзідэнта») КК.

У красавіку 2022 году палітзняволеную прыгаварылі яшчэ да аднаго году зняволення паводле ч. 1 арт. 411 КК, у кастрычніку 2023-га — яшчэ да аднаго году паводле таго ж артыкулу. Паліна Шарэнда-Панасюк мусіла выйсці на волю ў канцы траўня 2024 году, але супраць яе была заведзеная новая крымінальная справа.

Андрэй Шарэнда сказаў Свабодзе, што праінфармуе Камітэт ААН у ліквідацыі дыскрымінацыі ў дачыненні жанчын адносна рэальнай сітуацыі са здароўем ягонай жонкі.

«Таксама звяртаюся праз медыя з заклікам да міжнароднай супольнасці дапамагчы выратаваць Паліну, бо яе жыццё як ніколі ў небяспецы», — сказаў муж палітзняволенай Андрэй Шарэнда.

Каментары9

  • Acab
    18.07.2024
    Бязьвінна караная
  • даведка
    18.07.2024
    Будут без конца возить по Новинкам, пока экс-подчинённые Шведа не вынесут заключение, что она якобы страдает психическим расстройством и невменяема.

    «Лицо, заболевшее после вынесения приговора психическим расстройством (заболеванием), лишающим его возможности сознавать фактический характер и значение своих действий или руководить ими, освобождается судом от отбывания наказания. Такому лицу суд может назначить принудительную меру безопасности и лечения.» (ч. 1 ст. 92 УК)
  • ..
    18.07.2024
    принудительную меру безопасности и лечения.»

    што будзе яшчэ горш, чым зняволенне, бо
    умовы ўтрымання і прыніжэння прыблізна такія ж, дык яшчэ - медыкаменты, якія могуць быць куды горш за псіхалагічныя і фізічныя катаванні

Цяпер чытаюць

Як выглядае помнік на магіле Рамана Бандарэнкі ФОТАФАКТ5

Як выглядае помнік на магіле Рамана Бандарэнкі ФОТАФАКТ

Усе навіны →
Усе навіны

У прапагандысткі «Спутніка» абакралі кававы пункт, а міліцыя нічога не зрабіла5

У жыхаркі Брэста скралі даражэзную брэндавую сумачку. Прынамсі яна ў гэта шчыра верыла2

Памятаеце кватэры, за прагляд якіх бралі па 7000 рублёў? Стала вядома, за колькі іх купілі13

Кіроўцаў аўтобусаў папулярнага ўнутрыбеларускага маршрута адзелі ва ўніформу

Анджэя Пачобута ўзнагародзілі найвышэйшым ордэнам Польшчы6

У Нацыянальным мастацкім музеі выстава да 120‑годдзя Андрэя Бембеля, заснавальніка беларускай школы скульптуры1

Лукашэнка даручыў Рыжанкову пачаць перамовы з літоўцамі23

«Нам не патрэбны эмоцыі — патрэбна дапамога». Мама зніклага чатыры дні таму Максіма распавяла пра пошукі сына і падтрымку людзей

Большасць індыйскіх нафтаперапрацоўчых заводаў адмовілася ад новых закупак расійскай нафты1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як выглядае помнік на магіле Рамана Бандарэнкі ФОТАФАКТ5

Як выглядае помнік на магіле Рамана Бандарэнкі ФОТАФАКТ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць