Праваахоўнікі ўстанаўліваюць асобу і месцазнаходжанне мужчыны, які можа быць датычны да забойства былой дэпутаткі.

Фота мужчыны, які можа быць датычны да забойства Фарыён. Фота: Нацыянальная паліцыя Украіны
Шукаюць мужчыну каля 20 гадоў, ростам 170-180 сантыметраў, хударлявага целаскладу. Таксама праваахоўнікі апублікавалі фота і відэа, на якіх бачна, як апрануты мужчына.
У былую дэпутатку Вярхоўнай Рады ад партыі «Свабода» стралялі ўвечары 19 ліпеня ў Львове. Падчас замаху яна атрымала цяжкое раненне, пасля якога была дастаўлена ў бальніцу, дзе і памерла.
Цяпер чытаюць
Адвакат Аляксандр Данілевіч: Мяне адвялі ў клетку на КПП і зачыталі ўказ для службовага карыстання пра памілаванне па просьбе Міжнароднага алімпійскага камітэта
Каментары