У Глыбоцкім раёне бусел заблытаўся ва ўласным гняздзе. Давялося выклікаць МНС
Мясцовыя жыхары заўважылі, што бусел вісіць уніз галавой на апоры лініі электраперадач.

Фота: МНС
Жыхары вёскі Псуя Глыбоцкага раёна пабачылі бусла, які вісеў уніз галавой на апоры лініі электраперадач.
Птушка заблыталася ва ўласным гняздзе, якое звіла на апоры, і не магла выбрацца самастойна. Відавочцы выклікалі МНС.
Пажарнікі падняліся на апору па драбіне і вызвалілі птушку. Пасля агляду бусла перадалі мясцовым жыхарам.
Адвакат Аляксандр Данілевіч: Мяне адвялі ў клетку на КПП і зачыталі ўказ для службовага карыстання пра памілаванне па просьбе Міжнароднага алімпійскага камітэта
Каментары