Грамадства1717

Выглядае, што Бондараву звольнілі з «Камуніста Беларусі». Цяпер яна абвінавачвае былых калег у дэрусіфікацыі

Даносчыца Вольга Бондарава працавала ў газеце «Камуніст Беларусі. Мы і час» на пасадзе адказнай сакратаркі. Яшчэ ў нумары за 5 ліпеня 2024 яна была пазначаная ў выходных звестках, а таксама ў якасці аўтаркі артыкула на першай старонцы. Але выглядае, што больш Бондарава ў газеце не працуе.

Апошняя старонка газеты за 5 ліпеня 2024 года

@nashanivanews Што здарылася? #беларусь #чиновники #депутат #власть #урад #улада #правительство #минск #коммунисты ♬ Funny Guy - Parry Music

У сваім канале Бондарава раскрытыкавала апошні нумар выдання, звярнуўшы ўвагу на напісанне слова «беларуские» замест «белорусские» — як ёй, відаць, хацелася б:

«Газета «Камуніст Беларусі» зайграла новымі фарбамі. Рэдакцыя вырашыла адмовіцца ад правілаў рускай мовы. Страшна падумаць, што будзе далей і да чаго прывядзе дэрусіфікацыя. Прэцэдэнт перад вачыма — гэта Украіна. Ужо былая».

«Камуніст Беларусі. Мы і час» — маргінальная партыйная газета. Яе дэклараваны наклад складае 1500 асобнікаў, але знайсці выданне ў кіёсках і супермаркетах амаль немагчыма.

Раней, у часы Бондаравай, нумары газеты выстаўлялі на сайце партыі. Але з 12 ліпеня 2024 года такая практыка спынілася. У тэлеграм-канале Камуністычнай партыі Пятро Пятроўскі патлумачыў гэта тым, што кіраўніцтва партыі «абнаўляе і мадэрнізуе аддзел прапаганды пры ЦК КПБ».

Падобна, што ў межах абнаўлення пазбавіліся і ад Бондаравай, якая зусім нядаўна дазваляла сабе крытыкаваць арганізацыю, якой кіруе Віктар Лукашэнка і называць аднапартыйца Аляксея Дзерманта — «латэнтным гомасэксуалам». Яшчэ раней яна наехала на нявестку Лукашэнкі, назваўшы яе «бэчэбескай і змагаркай», за што пасля выбачалася.

На кадравыя перамены ў рэдакцыі «Камуніста Беларусі» намякаў тэлеграм-канал «Графач», блізкі да міністра інфармацыі Марата Маркава.

«Узяў да абеду пачытаць праект новага выпуску газеты «Камуніст Беларусі. Мы і Час» (нумар ад 12.07.2024) і неяк у гэты раз зусім не зачапіла, без запалу і драйва. Магчыма, не надта адказна падыйшоў адказны рэдактар. Здарылася што?», — іранізаваў «Графач».

Рэч у тым, што хоць свежы нумар «Камуніста Беларусі» няпроста знайсці ў продажу, у Міністэрства інфармацыі — а значыць, і на стол Маркаву, — газеты трапляюць у абавязковым парадку.

Вольга Бондарава. Фота: @ola_bondreva

На гэты момант на сайце Кампартыі ў якасці адказнага сакратара газеты КПБ пазначаны Андрэй Лазуткін. Але гэта, хутчэй за ўсё, неактуальная інфармацыя, бо яго імя было напісана ў гэтым раздзеле і раней, у часы Бондаравай.

Каментары17

  • даведка
    27.07.2024
    Ольгу Бондареву сняли за наезд на правящий класс и соратников или как при КПСС вынудили её положить свой партийный билет на стол за супружескую неверность?!
  • Кастусь Каліноўскі - дыктатар Літвы
    27.07.2024
    [Рэд. выдалена]
  • Железный Дровосек
    27.07.2024
    На редкость деревянная . Бери пример со своего кала-хозного попрошайки —жри,как в последний раз. Потому как недолго все это .И повесь на уровне глаз средневековую картинку про колесо Фортуны—очень поучительная пастораль. Ты ж ,наверное,своим бабьим чутьем чуешь—вобьют тебе осиновый кол туда,куда твой макар телят не гонял…
    Причем,вполне заслуженно.
    Так что ,жри ананасы.
    Если можешь,натурально.

Цяпер чытаюць

У Мінску масажыст Андрэй таемна здымаў голых кліентак27

У Мінску масажыст Андрэй таемна здымаў голых кліентак

Усе навіны →
Усе навіны

Антываенная частка расійскага грамадства не здолела прадэманстраваць сваёй пазіцыі на выбарах у Дзярждуму29

Падрыхтавалі праект рэканструкцыі сінагогі ў Слоніме1

Зніклі ТГ-каналы гродзенскіх уладаў. Адказнасць узяў на сябе «Фронт вызвалення Гародні імя Максіма Танка»2

Францыя праціснула рашэнне аб зняцці санкцый з Усманава і Фрыдмана4

«Больш не будзе так, што пакутуе толькі краіна, на якую напалі». Зяленскі адказаў на заклік Трампа спыніць вайну13

У палітзняволенай мастачкі Аксаны Шаляпінай дыягнаставалі анкалагічнае захворванне5

Расійскіх агентаў з тэлеграм-канала «Рыбарь» заўважылі за правядзеннем здымак у Еўропе. Пасля выкрыцця яны ўцяклі3

Трамп заявіў, што працуе над калійнай здзелкай з Беларуссю. Угнаенні маюць быць таннейшыя за канадскія25

ЕС і Канада ствараюць новы альянс з удзелам іншых краін, але без ЗША, Кітая і Расіі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Мінску масажыст Андрэй таемна здымаў голых кліентак27

У Мінску масажыст Андрэй таемна здымаў голых кліентак

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць