Грамадства2828

Чаму расійскіх палітвязняў вызвалілі, а беларускіх не? Усё проста

Чаму расійскіх палітвязняў вызвалілі, а беларускіх не, пытаюцца сёння нас людзі з Беларусі. Усё проста, але з адным нюансам, піша Мікола Бугай.

Аляксандр Лукашэнка на саміце ШАС 4 ліпеня 2024 года. Фота прэсавай службы прэзідэнта Казахстана

Па сутнасці — таму, што Пуцін хацеў атрымаць кілера Красікава, а Лукашэнка нікога не хацеў атрымаць. Крыгера немцы прычэпам папрасілі, цану гэтаму недарэку — капейка. «Раз ужо пайшла такая п’янка, то аддай нам, Пуцін, і Крыгера» — «Ну, наце вам і Крыгера».

Такі прыклад, каб ясней: чаму Байдэн не можа вырваць ізраільскіх закладнікаў у Хамаса? Таму што Хамас не хоча аддаваць.

Але і наконт Расіі: усяго ў РФ як мінімум 704 чалавекі палітвязняў, забраць удалося толькі сотую долю ад іх. Калі яшчэ каго ўдасца і як — бог ведае.

Гістарычна па-рознаму рашалася гэтае пытанне. Многія немцы крытыкуюць рашэнне Шольца, бо мяркуюць, што яно стымулюе Пуціна на новыя палітычныя забойствы на еўрапейскай зямлі, бо Крыгераў і Гершковічаў то яны нахапаюць у любы момант.

Але адзінства па гэтым пытанні няма. Тыя ж немцы ў ХХ стагоддзі не толькі мянялі, але і выкуплялі палітвязняў з ГДР за грошы. Усяго так выкупілі 33 755 палітвязняў. Акрамя таго, за выкуп ГДР дазволіла пераехаць на Захад прыкладна 250 тысячам усходніх немцаў. Häftlingsfreikauf — пашукайце на гэтае слова, калі хочаце прачытаць больш. Пакуль не зразумелі, што тым самым заахвочваюць новыя арышты.

Адзін палітычны нюанс тут такі ёсць. Так, Расія — вялікі гулец, таму і ўвагі ёй больш, чым Беларусі. Гэта рэальнасць, якая была і будзе, наракаць на яе — як на прыроду.

Але абмен з расіянамі дае большы шанец на нейкі патэнцыйны размен і з Лукашэнкам — проста таму, што раз сюзэрэн так зрабіў, значыць і васал мае права.

У кожным разе, у гэтым пытанні ўсё залежыць ад Лукашэнкі і нічога, нуль — ад нас з вамі ці апазіцыі.

Урэшце, само рашэнне пра масавыя палітычныя рэпрэсіі самастойна Лукашэнкам было прынятае. Ён мог бы, калі б хацеў, яшчэ ў 1990-я захаваць Беларусь незалежнай і дэмакратычнай, але выбраў прасцейшы для сябе шлях — прадацца Маскве і ўстанавіць дыктатуру. Але нават тая дыктатура магла б быць без масавых рэпрэсій, як была яна такой да 2020 года, калі рэпрэсіі былі кропкавымі.

Ён мог і ў 2021-м абмежавацца тым, што здарылася ў 2006-2008-м ці 2010-2012-м. Для захавання ўлады таго хапіла б, пратэсты згаслі да 2021-га пры сутыкненні з такімі рэпрэсіямі. Не, ён вырашыў правучыць народ па поўнай праграме, правучыць сотні тысяч людзей. Што ж, гэта быў яго выбар, за які плаціць і яшчэ заплаціць уся краіна, увесь народ, а больш за ўсіх — ён сам.

Каментары28

  • Так
    02.08.2024
    "Усё проста, але з адным нюансам, піша Мікола Бугай."

    Паехалі з чарговай моцнай аналітыкай 😁
  • Фрайдман
    02.08.2024
    У Міколы Бугая ўсё проста, бо калі нічога не робіш, ні за што адказнасці не бярэш - яно заўсёды проста: вынікаў ня трэба паказваць, бо ад цябе ж нібыта нічога не залежыць.
  • Гервасій
    02.08.2024
    Не можа адзін чалавек заплаціць больш за народ. У канцы нейкае графаманства. Проста сыдзе у іншы свет і будзе яму норм. А пакаленні будуць пакутаваць, а некаторвя нават і не будець ведаць хто вінаваты.
    У мяне няма добрых навін, мы выміраем як у фізічным так і ментальным сэнсе. Народ збольшага хоча выжыць і дажыць да выходных, каб там ці напіцца ў гасцях, ці рыбалка і прырода, ці яшчэ што. Вось і ўвесь сказ. Нацыі ў нас нажаль няма і адзінае выйсце рабіць справу для яе будаўніцтва. Хто разумее той разумее, хто не дык не.

Цяпер чытаюць

Гэбіст Канстанцін Бычак узначаліў Следчы камітэт1

Гэбіст Канстанцін Бычак узначаліў Следчы камітэт

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка не прэтэндуе на больш чым дзясятак «Арэшнікаў»6

У Літве арыштавалі групу, якая дапамагала ваенпраму Расіі і Беларусі за еўрапейскія грошы. У ёй былі і беларусы2

У Гомелі асудзілі заснавальніка арт-вёскі і яшчэ траіх зняволеных па справе Гаюна

Арыштаваны гусляр «Старога Ольсы» Алесь Чумакоў4

Ціханоўская аддала 15 тысяч еўра ад Лукашэнкі на падтрымку палітвязняў9

Міністр абароны Літвы: Грошы ад транзіту беларускага калію праз Літву можна пералічваць Украіне15

Самаробныя бомбы і трэніроўкі на стрэльбішчы. Аўстралійская паліцыя раскрыла падрабязнасці нападу на Бондзі-Біч

Мяняюцца банкаўскія камісіі ў Беларусі

Ва ўкраінскім Славуцічы пахавалі беларуску, што была параненая на вайне з Расіяй3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Гэбіст Канстанцін Бычак узначаліў Следчы камітэт1

Гэбіст Канстанцін Бычак узначаліў Следчы камітэт

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць