Грамадства1111

Квіткі з Мінска ў Вільню адчувальна падаражэлі. З чым гэта звязана і чаму цэны могуць узляцець яшчэ больш?

З сакавіка цэны на некаторыя квіткі на аўтобус з Мінска ў Вільню выраслі ў два разы. І хутчэй за ўсё сітуацыя працягне горшаць. 

Ілюстрацыйны здымак. Фота: сацсеткі

Сёлета ў сакавіку самы танны квіток з беларускай сталіцы ў літоўскую можна было набыць за 80 рублёў. Самы дарагі ў той жа час каштаваў 140 рублёў.

Цяпер жа самы бюджэтны варыянт, які ёсць на сайце «Мінсктрансу» на канец жніўня, каштуе каля 155 рублёў. Самы дарагі — 335 рублёў.

У «Экалайнс» квіток можна набыць за 200 рублёў. У «Eўралайнс» — ад 165 рублёў.

Самыя танныя цэны прапануе «Атлас». У гэтага перавозчыка білеты ў Вільню пачынаюцца ад 140 рублёў (яшчэ месяц таму можна было ўзяць за 120, а летась — за 80 рублёў).

У той жа час цэны на квіткі з Мінска ў Варшаву амаль не змяніліся. Напрыклад, у сакавіку «Экалайнс» прадаваў квіткі на гэты маршрут за 200 рублёў — і роўна столькі ж яны каштуюць цяпер. На сайце «Мінсктрансу» на канец жніўня ёсць і таннейшыя прапановы: цэны пачынаюцца са 135 рублёў.

Рост цэн на квіткі менавіта ў Вільню можна растлумачыць тым, што Літва рэалізуе план па скарачэнні патоку аўтобусаў з Беларусі. Па-першае, быў закрыты шэраг пунктаў пропуску праз мяжу — цяпер дзейнічаюць толькі два (з беларускага боку гэта «Каменны Лог» і «Беняконі»). Па-другое, літоўскія ўлады імкнуцца паменшыць колькасць дазволаў для беларускіх і літоўскіх кампаній, якія займаюцца пасажырскімі перавозкамі. Атрымліваецца так, што пасля заканчэння тэрміну дзеяння дазволу на перавозкі перавозчыкі не атрымліваюць новыя і таму вымушаныя сысці.

Калі да 1 сакавіка 2024 года людзей з Беларусі ў Літву вазілі 58 перавозчыкаў, то цяпер іх засталося 35. Плануецца, што да лютага 2025 года іх колькасць паступова будзе зніжана да 29, агучвала лічбы ў эфіры LRT міністр унутраных спраў Літвы Агне Білатайтэ.

Каментары11

  • Жвір
    09.08.2024
    Гэта зьвязана з вайною ва Ўкраіне. Вільня зьмяняе ўмовы кантролю мяжы да найбольш ёй зручнага і эфектыўнага. Наступствамі гэтага ёсьць і чэргі на КПП, і, адпаведна, кошты на паслугі перавозьнікаў. Вільня ня будзе абмяркоўваць пытаньне бясьпекі ўласнай мяжы. Скажыце дзякуй Ціханоўскай, што суседзі яшчэ не зачынілі мяжу цалкам...
    • Жора
      09.08.2024
      Ага, праз 2.5 гады ад пачатку пра бяспеку байкі распавядаць... Вам хто даплочвае за прапаганду - Кашчунас ці Білатайтэ?
  • Жора
    09.08.2024
    Кандуктарка, каб сядзеў мо быў бы вынік. А то ж шастае ўсё па Мальтах і Вашынгтонах. Няма калі ёй праблемамі гэтых " цярпіл" (с) Ціханоўская, 2021 займацца.

Цяпер чытаюць

«Гэта мая мара з дзяцінства». На кастынг «Міс Беларусь» прыйшла дзяўчына, якая працуе ў турме Магілёва38

«Гэта мая мара з дзяцінства». На кастынг «Міс Беларусь» прыйшла дзяўчына, якая працуе ў турме Магілёва

Усе навіны →
Усе навіны

Літва рыхтуецца да магчымасці закрыцця мяжы з Беларуссю праз мігрантаў13

Цэны на лімоны падскочаць праз дэфіцыт2

Якое жыллё купіць, каб яно прыносіла даход — эксперт дае парады1

Дзве маладыя суддзі звольніліся па ўласным жаданні14

У Мінску прадаюць аднапакаёвую кватэру са смеццеправодам проста на кухні6

Нявесткай новага прэзідэнта Сірыі аказалася грамадзянка Расіі2

Беларуска распачала чэлендж: выдаткоўваць на ежу толькі $20 на месяц. Што атрымалася?11

У Італіі беларусаў атакавалі пасля ДТЗ з пацярпелым падлеткам4

20-гадовы беларускі форвард падпісаў кантракт навічка з клубам НХЛ

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Гэта мая мара з дзяцінства». На кастынг «Міс Беларусь» прыйшла дзяўчына, якая працуе ў турме Магілёва38

«Гэта мая мара з дзяцінства». На кастынг «Міс Беларусь» прыйшла дзяўчына, якая працуе ў турме Магілёва

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць