Найдаражэйшы дом чэрвеня ў Мінску прадалі амаль за 400 тысяч даляраў
Дом знаходзіцца ў катэджнай забудове 2010‑х гадоў за Лебядзіным, у Ржаўцы. Тут тады сяліліся статусныя людзі — напрыклад, банкіры, піша Realt.by.

Забудова Ржаўца. Фота ілюстрацыйнае
Тут у чэрвені набылі блочны дом 2010 года плошчай каля 175 квадратаў. За яго заплацілі 396 769 даляраў.
Гэты дом і аказаўся найдаражэйшым домам, прададзеным у Мінску ў мінулым месяцы, і другім па дарагавізне домам, прададзеным у чэрвені ў Беларусі. Самым дарагім быў дом, прададзены ў Бараўлянах пад Мінскам за 630 тысяч даляраў.
Каментары