Вайна88

Бізнэсовец з Пецярбурга, які зарабляе на пахаванні загінулых на вайне, запатрабаваў ад мужчын перастаць ад'язджаць з Курска

Прапагандыст Дзмітрый Сцешын 18 жніўня апублікаваў відэа, на якім, паводле яго слоў, вайсковец крытыкуе жыхароў Курска, якія выязджаюць з-пад абстрэлаў. «Агенцтва» ўстанавіла асобу «вайскоўца». Ім выявіўся дырэктар гранітнай майстэрні з Санкт-Пецярбурга, якая вырабляе помнікі і дапамагае хаваць загінулых вайскоўцаў. 

«Хочацца звярнуцца да мужчынскага насельніцтва Курска: вы там чаго, наогул, бл*дзь, усё пераблыталі? Куды вы едзеце, родныя? Калі, бл*дзь, у нас усе мужыкі будуць уключаць заднюю і з'язджаць з гарадоў, на якія будуць наносіцца ўдары, што наогул будзе? Вы што робіце? Вы не можаце ўзяць зброю ў рукі? Ну тады вазьміце рыдлёўкі, бл*дзь, капайце пацанам акопы, я не ведаю, развозьце харчаванне, бл*дзь. Куды вы едзеце?»— абураецца мужчына на відэа. 

«Вы, бл*дзь, кончаныя? Я не ведаю, у нас у Пецярбургу супольнасць нашых ветэранаў цяпер уся на нервах сядзіць і думае, як бы ім узяць зброю і паехаць, як дамовіцца, каб дазволілі. Спыніцеся, бл*дзь», — заклікаў ён мясцовых жыхароў.

Паводле аналізу «Агенцтва», на відэа 39-гадовы жыхар Санкт-Пецярбурга Кірыл Сувораў (да 2020 года Уласікаў).

Ён гендырэктар кампаній «Гранітны завод 1»(Санкт-Пецярбург) і «Першы гранітны завод» (Карэлія), у другой таксама валодае доляй у 25,5%.

Кампанія «Гранітны завод 1», піша выданне, працуе пад брэндам гранітная майстэрня «СуворовЪ».

На сайце майстэрні пазначана, што кампанія ўжо шмат гадоў абслугоўвае кліентаў па ўсёй Ленінградскай вобласці. Акрамя вырабу помнікаў і надмагілляў, яна таксама прапануе паслугі крэмацыі, пахавання і дастаўкі «грузаў 200». Майстэрня абяцае сваякам загінулых вайскоўцаў дапамагчы з падрыхтоўкай папер, суправаджэннем нябожчыка і купляй квіткоў на любы від транспарту.

«Агенцтва» датэлефанавалася да Суворава. Ён паўтарыў, што лічыць няправільнай сітуацыю, калі мужчыны-жыхары Курскай вобласці з'язджаюць з зоны баявых дзеянняў. Сам ён сказаў, што ездзіць на «СВА» з гумдапамогай.

На пытанне, ці збіраецца ён сам паехаць на вайну, Сувораў адмовіўся адказваць.

Каментары8

  • Кастусь
    19.08.2024
    хорошо там с дивана критиковать, когда до войны 1000+ км)))
  • Купец 1 й гильдии
    19.08.2024
    В таком бизЬнесе важно делать "Черные пятницы" и "приведи друга"
  • Так
    19.08.2024
    Што за загадкавае "z-відэа", у сэнсе расейскае? Так і пішыце? Не нейкія абстрактныя "z-людзі" ці "оркі" напалі на Украіну, а Расія і расіяне.

Нарвегія высадзіла Бразілію з чэмпіянату свету2

Нарвегія высадзіла Бразілію з чэмпіянату свету

Усе навіны →
Усе навіны

Рэдкі расійскі «лятаючы радар» сарваў атаку ўкраінскіх «Фламінга» на завод «Іскандэраў»10

На «Беларусьфільме» сярод бясконцых фільмаў пра вайну нарэшце здымуць навагоднюю камедыю5

Замяніў 95% трупы, але не заваяваў публіку. Што робіць з беларускім балетам экс-прэм'ер расійскай Марыінкі4

Пуцін не прыедзе на сустрэчу з Зяленскім у Канстанцінаўку9

Вучыч прывёў у прыклад беларускую роўнасць рэгіёнаў і паставіў Барысаў у адзін шэраг з Мінскам5

Украіна створыць Нацыянальны пантэон у Кіева-Пячэрскай лаўры. Чым ён будзе адрознівацца ад афіцыёзнага пантэона ў Беларусі?2

35‑гадовы дальнабойшчык з Беларусі раптоўна памёр у Кітаі. Гэта муж самай тытулаванай беларускай дзюдаісткі13

З пачатку вайны ў Чорным моры магло загінуць да 100 тысяч дэльфінаў6

Побач з Талстым і Дастаеўскім: у расійскую школьную праграму па літаратуры ўключаць кнігі пра «СВА»13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Нарвегія высадзіла Бразілію з чэмпіянату свету2

Нарвегія высадзіла Бразілію з чэмпіянату свету

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць