Аўто66

Як замяніць беларускае пасведчанне кіроўцы на польскае ці літоўскае

Тлумачым, што трэба для замены беларускага пасведчання кіроўцы, каму гэта неабходна рабіць і колькі гэта каштуе.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: «Наша Ніва»

Калі і чаму варта мяняць пасведчанне кіроўцы

Неабходнасць замяняць беларускія пасведчанні кіроўцы на польскія ці літоўскія наступае пасля таго, як чалавек правядзе ў краіне больш за 185 дзён запар. У выпадках, калі беларускі кіроўца мае часовы ДНЖ, з вызначэннем тэрмінаў знаходжання ў краіне шмат блытаніны.

Але калі дазвол на жыхарства пастаянны, то цягам шасці месяцаў беларускі кіроўца абавязаны змяніць пасведчанне на мясцовае.

Польшча. Дастаткова сабраць дакументы

Патрэба замяніць беларускія правы на польскія можа ўзнікнуць не толькі па прычыне атрымання пастаяннага ДНЖ. З 16 чэрвеня 2024 года ўсе кіроўцы, якія займаюцца пасажырскімі перавозкамі, павінны мець мясцовае пасведчанне. Патрабаванне распаўсюджваецца ў тым ліку на таксістаў, якія працуюць праз сэрвісы кшталту Uber, Bolt.

Каб замяніць пасведчанне на польскае, кіроўцу трэба мець даведку з беларускай ДАІ аб непазбаўленні правоў. Каштуе яна 25 рублёў, выдаюць яе, як правіла, на наступны дзень пасля падачы заяўкі. Атрымаць яе можна як самастойна, так і па даверанасці.

Той, хто не хоча ехаць па даведку ў Беларусь, можа зрабіць гэта праз консульства або пасольства. Консульскі збор складае 50 еўра (каля 180 рублёў). Мінімальны вядомы нам тэрмін, праз які чалавек змог атрымаць даведку такім чынам, складае тры тыдні.

Беларусам, якія маюць статус уцекача або знаходзяцца пад дадатковай абаронай, звяртацца ў консульскія ўстановы забаронена, таму ад іх такую даведку не патрабуюць.

Запытваць даведку аб непазбаўленні правоў польскія ўжонды могуць самастойна. Але, як паказвае практыка, будзе нашмат прасцей і хутчэй, калі вы зробіце яе самастойна.

Апроч даведкі з ДАІ, трэба зрабіць пераклад пасведчання кіроўцы і самой даведкі з ДАІ. Пераклад абыходзіцца ў 120-150 злотых (каля 30-35 еўра).

З усім пакетам дакументаў і перакладамі трэба звяртацца ў мясцовы ўжонд.

За выдачу пасведчання кіроўцы трэба заплаціць яшчэ 100 злотых (каля 25 еўра). 

Ілюстрацыйны здымак. Фота: «Наша Ніва»

У залежнасці ад ваяводства, польскі «пластык» можна атрымаць як праз дзесяць дзён, так і толькі праз тры месяцы пасля падачы.

Калі вам выдаюць польскае пасведчанне кіроўцы, то беларускае забіраюць. Па змоўчанні, новыя правы будуць мець такі ж самы тэрмін дзеяння, які мелі беларускія.

Калі вы хочаце атрымаць пасведчанне адразу на дзесяць гадоў, то трэба прайсці ў Польшчы медкамісію.

Літва. Без экзаменаў не абысціся

У адрозненне ад Польшчы, проста замяніць беларускае пасведчанне на літоўскае не атрымаецца. Але і ніякіх даведак ад беларускай ДАІ не трэба.

Спачатку трэба прайсці курсы аказання першай медыцынскай дапамогі, а таксама медыцынскую камісію. Курсы і іспыт па першай медыцынскай дапамозе каштуюць 20 еўра (каля 70 рублёў), меддаведка — 35 еўра (каля 120 рублёў).

Пераклад беларускага пасведчання на літоўскую каштуе каля 10 еўра (35 рублёў).

З усім гэтым можна ісці здаваць тэарэтычны іспыт, аплаціўшы 10 еўра (каля 35 рублёў). Тэарэтычную частку ў Літве можна здаваць на літоўскай, рускай або англійскай мовах.

Здача практычнай часткі абыдзецца ў 41 еўра (каля 140 рублёў). З практычным экзаменам — як пашанцуе. Калі экзаменатар валодае рускай, то і практычны экзамен можна здаваць па-руску. Калі не, то давядзецца браць з сабой «перакладчыка». Ім можа быць абсалютна любы чалавек, які валодае літоўскай.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: «Наша Ніва»

Сам «пластык» каштуе 15 еўра (каля 50 рублёў). Новы дакумент будзе гатовы праз 15 дзён. Паскораная выдача (цягам трох дзён) каштуе 23 еўра. За тэрміновую выдачу (цягам 1 працоўнага дня) трэба заплаціць 37 еўра.

Паколькі ў Літве вы фактычна нанова здаяце на правы, літоўскае пасведчанне выдаюць на 10 гадоў незалежна ад таго, калі мусілі скончыцца беларускія правы.

Але ў графе, дзе пазначана першая дата атрымання катэгорыі, пазначаць дату яе адкрыцця ў Беларусі. То-бок беларускі стаж валодання правамі ў Літве ўлічваецца. Пры гэтым, як і ў Польшчы, пры выдачы літоўскага пасведчання беларускае забіраюць.

Калі тэрмін дзеяння правоў кіроўцы скончыўся падчас пражывання ў Літве, іх можна памяняць на працягу года з моманту прыбыцця ў Літву. 

Замяніць беларускае пасведчанне кіроўцы могуць толькі тыя беларусы, якія пражылі ў Літве больш за 185 дзён.

Каментары6

  • Rebe
    31.08.2024
    eto jesze tot qwest) ne wse tak prosto i bystro. I zdat pridetsa dolgo, ochen dolgo)
    A bez propiski nie primut zajawlenie), i jesze mnogo czego nado sdelat. Google w pomosz))
  • Сінак
    31.08.2024
    не прастачок, калі суончыўся тэрмін, то вы не абмяняеце пасьведчаньне. Тут 2 варыянты - альбо мяняць у Беларусі і пасьля ўжо ў Польшчы, альбо ў Польшчы ісьці ў аўташколу.
  • Мінак
    31.08.2024
    Польскія ўжонды ўжо 3 гады не адпраўляюць запыт самастоцна, бо ім не адказваюць. Пераклад патрэбны не паўсюль, залежыць ад ужонда (нават не ад ваяводства).
    І даведка патрэбная аб сапраўнасьці пасьведчаньня, а не аб "непазбаўленьні".

Пасля скаргі стукача з папулярных беларускіх сайтаў зніклі цэны ў далярах на машыны і кватэры19

Пасля скаргі стукача з папулярных беларускіх сайтаў зніклі цэны ў далярах на машыны і кватэры

Усе навіны →
Усе навіны

Шашлыкі на майскія святы. Параўноўваем цэны ў Беларусі і Польшчы1

«Пара ўскрывацца, бо інакш здохнеш без бою». Севярынец расказаў пра першыя дні на Акрэсціна2

На Міншчыне завялі крыміналку на бацьку, які гвалціў дачку 20 гадоў таму8

Новая веладарожка: хутка можна будзе даехаць да Мінскага мора без прыпынкаў3

Беларусы дапамаглі маладой маці з інваліднасцю зрабіць рамонт у інтэрнаце. Інакш дзіця забралі б у дзіцячы дом13

Сёння ў Расіі зноў гарыць Перм. Выглядае, што СПА ў Прыўраллі больш няма15

Бусел-прыгажун рэгулярна заходзіць у краму ў Маладзечанскім раёне. Яму купляюць сасіскі, не грэбуе птушка і батонам2

«7 пасажыраў, 2 каністры ў прыбіральні». Праз «саляршчыкаў» на мяжы ў Брэсце ўтвараюцца чэргі5

У Заслаўі ў ХІІ стагоддзі мог быць мураваны храм ці княжацкі палац, пра які нічога не ведалі гісторыкі19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пасля скаргі стукача з папулярных беларускіх сайтаў зніклі цэны ў далярах на машыны і кватэры19

Пасля скаргі стукача з папулярных беларускіх сайтаў зніклі цэны ў далярах на машыны і кватэры

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць