Навука і тэхналогіі66

Каб апісаць Лукашэнку «беларускі Ютуб», прапаганда бліснула новай абрэвіятурай — OTT. Што яна значыць?

Гаворка ідзе пра тэрмін «платформа OTT», якім прапаганда назвала айчынны аналаг відэахостынга YouTube, запуск ягога мае адбыцца ў верасні.

Выява: vecteezy

Беларускі аналаг YouTube, які атрымаў назву videobel.by, будзе запушчаны ўжо 12 верасня. Пра гэта на нарадзе ў Лукашэнкі расказаў намеснік кіраўніка ягонай адміністрацыі Уладзімір Пярцоў.

«Відэахостынг videobel.by. Гэта наша першая OTT-платформа, на якой будуць размяшчацца праграмы і розныя рубрыкі. І нават пазаэфірныя актыўнасці стваральнікаў відэакантэнту. Калі хочаце, гэта дастаткова слабы аналаг, але такі першы крок да стварэння беларускага YouTube», — апісаў Лукашэнке Пярцоў.

Што азначае OTT?

Платформа OTT (over the top, ці «па-за межамі») — гэта інтэрнэт-сэрвіс, у якім кантэнт і паслугі пастаўляюцца на смартфоны, камп'ютары, смарт-тэлевізары і іншыя прылады карыстальнікаў напрамую.

Прасцей кажучы, гэта сэрвіс, які амаль не залежыць як ад дзяржаўных і прыватных правайдэраў сувязі, так і ад спадарожнікавай або кабельнай перадачы даных у краіне. Тыя проста перадаюць кантэнт ад OTT-сэрвісу да карыстальнікаў, ніяк на яго не ўплываючы.

Videobel.by не будзе першай беларускай OTT-платформай. Напрыклад, «Вока» ад А1 цалкам адпавядае гэтаму статусу. На ім можна паглядзець тэлеканалы, але можна і абраць фільмы з каталога, і знайсці спартыўныя трансляцыі.

Сусветныя вядомыя відэасэрвісы кшталту Netflix — таксама OTT-платформы. Яны працуюць незалежна ад дзяржавы. Калі тая захоча знізіць хуткасць інтэрнэту для зрыву працы сэрвісу, то ён аўтаматычна прыстасоўваецца і працягвае перадачу кантэнту карыстальнікам, хай і ў дрэннай якасці.

Каментары6

  • WTF
    29.08.2024
    Прапаганда бліснула і зробіць, відавочна, за грошы падаткаплацельшчыкаў.
    Вось цікава, дзе той ТВ канал для ўсіх беларусаў, які вы так піярылі: https://dck8xvlq18iei.cloudfront.net/ru/326935 ?
    Грошы папілілі і гуляй рваніна, як заўсёды, так?
  • Або так
    29.08.2024
    Общество Тупых Телезрителей?
    Оболваниваем Теперь Тут?
    Отслеживаемый Тертелем Трафик?
    Отведай, Таракан, тапка!
  • Ганна
    29.08.2024
    Чебурцюб

Цяпер чытаюць

У мінскім гандлёвым цэнтры Palazzo сабралася даўжэзная чарга. Па дармовых мядзведзікаў!5

У мінскім гандлёвым цэнтры Palazzo сабралася даўжэзная чарга. Па дармовых мядзведзікаў!

Усе навіны →
Усе навіны

«Атрымліваю 10 тысяч за месяц, але ўсё роўна мару аб кватэры»2

На фронце загінуў былы гулец зборнай Украіны па футболе Раман Максімюк

У пустыні Гобі пабудавалі музей, падобны да яек дыназаўраў. Ён амаль не мае патрэбы ў кандыцыянерах нават пры 55 градусах спёкі2

Трамп увёў «пякельныя санкцыі» супраць Расіі. І тут жа адмяніў іх21

Ці дастаткова проста спаласнуць бутэльку для вады? Спецыялісты тлумачаць, чаму гэта небяспечная звычка4

У Кітаі мужчына 19 гадоў выдаваў сябе за памерлага брата-блізнюка. Яго выкрыла былая дзяўчына брата1

ЗША могуць прымяніць супраць Ірана «маці ўсіх бомбаў»3

Пуцін завысіў колькасць захопленых сёлета ўкраінскіх земляў у 45 разоў1

У Гродне пабачылі белую варону ВІДЭА

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У мінскім гандлёвым цэнтры Palazzo сабралася даўжэзная чарга. Па дармовых мядзведзікаў!5

У мінскім гандлёвым цэнтры Palazzo сабралася даўжэзная чарга. Па дармовых мядзведзікаў!

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць