Грамадства99

Антыбеларускі надпіс пакінулі і каля офіса беларускай арганізацыі «Дапамога» ў Вільні

Кіраўнічка арганізацыі Наталля Калегава выклікала паліцыю.

Фота: тг-канал Дапамогі

«Ля ўезду ў Замак Dapamoga прыкладна каля 0:50 гэтай ноччу пакінулі надпіс чырвонай фарбай на асфальце на літоўскай мове: Baltarusų parazitams čia ne vieta, што перакладаецца прыкладна як «беларусам-паразітам тут не месца», паведаміла арганізацыя ў сваім тэлеграм-канале.

Наталля Калегава з ментарам выязджалі з Замку на машыне і, заўважыўшы на дарозе надпіс, выйшлі. Фарба была вільготная — таму стала зразумела, што надпіс зрабілі літаральна пару хвілін да выезду. 

Наталля Калегава выклікала паліцыю. 

«Мы лічым, што пакінуты ля Замку Dapamoga надпіс — правакацыя беларускіх спецслужбаў», — мяркуюць у арганізацыі.

Нагадаем, што цягам сутак былі выбітыя шыбы ў Цэнтры беларускай супольнасці і культуры ў цэнтры Вільні і абстраляна з пнеўматыкі памяшканне Беларускага праваслаўнага прыходу ў Вільні.

Каментары9

  • Ботам
    05.09.2024
    Боты, давайце ў соты раз пра Світоюса, паспрабуйце адцягнуць увагу ад працы вашай гэбні.
  • Пытанне
    05.09.2024
    Ботам, а вы адвокат літоўскага шавініста Жыльвінаса Світоюса, які ненавідзіць і абражае беларусаў, і ходзіць зрываць беларускія мерапрыемствы?
  • Паліцай айн-цвай
    05.09.2024
    Злавіце хоць раз за руку выканаўцу і начысціце яму хлябальнік. Бо выглядае, што літоўская паліцыя - гэта нямоглыя імпатэнты.

Цяпер чытаюць

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў15

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў

Усе навіны →
Усе навіны

Калій пайшоў у Штаты і даў козыры Лукашэнку. А што з гэтага Трампу? І што зменіцца для «Беларуськалія»?19

ЦРУ папярэдзіла еўрапейскія ўрады аб магчымай атацы расійскіх дронаў на Іспанію, Францыю або Італію5

«На ракеце». Зяленскі рэзка адказаў расійскім журналістам17

У Беларусі можна цалкам законна прадаваць і купляць кватэры і машыны за даляры. Вось як гэта зрабіць7

«Усе мамкі, не разбіраючыся, супраць». Ціханоўскі падзякаваў мужчынам за непублічную падтрымку95

Пачобут у ЗША сустрэўся з Коўлам ФОТАФАКТ2

Сі Дзіньпін прыбыў у ЗША з трохдзённым візітам, Трамп асабіста сустрэў яго ў аэрапорце5

Навукоўцы знайшлі пах, які прымушае людзей больш траціць у сэканд-хэндах

Навукоўцы высветлілі, дзе на Зямлі найбольшыя шанцы перажыць глабальную катастрофу4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў15

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць