Грамадства55

«Гэта расійская ФСБ ці беларускі КДБ прыклаў руку» — дырэктарка Віленскага цэнтра беларускай культуры пра начны выпадак

Сёння ноччу ці раніцай у Цэнтры беларускай супольнасці і культуры ў Вільні выбілі шыбы. Дырэктарка ўстановы Людвіка Кардзіс расказала Свабодзе пра падрабязнасці інцыдэнту.

Калі дакладна адбыўся інцыдэнт, Людвіка не ведае, пакуль што адлік здарэння яна вядзе ад моманту, калі заўважылі наступствы інцыдэнту.

«Было 9:45, калі на працу прыйшла наша супрацоўніца Марына, якая першай убачыла, што шыбы двух вокнаў, якія выходзяць у двор, пабітыя. Адно акно — пакоя, які мы завём бібліятэкай, побач з ім стаіць піяніна. Другое акно выходзіць у калідор. Шыбы там дубальтовыя, пабілі толькі вонкавыя. Ніхто не пацярпеў, унутры памяшканняў аскепкаў няма. Небяспекі для наведнікаў няма.

Чым дакладна пабілі шыбы, сказаць пакуль не можам. Бо камянёў ці нечага іншага ў вокнах не знайшлі, трэба шукаць унізе. Спадзяемся, паліцыя ўсё высветліць. Паліцыянты сказалі, што адразу пачынаюць шукаць вакол нашага будынка тыя відэакамеры, на якіх можа быць запісана, як нам б’юць вокны. Як знойдуць такі запіс ці сведак, тады і будзем ведаць, калі гэта адбылося. Шыбы на іх просьбу мы пакуль не чапаем», — расказала Людвіка Кардзіс.

Што да матываў інцыдэнту, дырэктарка Цэнтра перакананая, што ён стаіць у тым жа шэрагу, што і напад на краму «Кропка», які адбыўся ўлетку.

«Версія ў мяне адна — што гэта расійская ФСБ ці беларускі КДБ прыклаў руку. Хочуць пасварыць беларусаў з літоўскай грамадскасцю, паказаць, што нібыта паміж імі ёсць нейкай напружанасць. Хаця насамрэч яе няма. Я даўно жыву ў Вільні, тут вельмі талерантнае грамадства, і я ведаю, што нічога з гэтых правакацый не атрымаецца.

А мы не займаемся палітыкай, мы займаемся развіццём культуры, сувязямі народаў. Вось і цяпер мы рыхтуемся да Тыдня беларускай культуры, які пачнецца празь некалькі дзён. Усё будзе добра, мы пераможам!» — пракаментавала інцыдэнт Людвіка Кардзіс.

***

  • Цэнтр беларускай супольнасці і культуры ў Вільні — некамерцыйная арганізацыя беларусаў Літвы, якая стварае прастору для беларускіх праектаў і ініцыятываў.
  • Беларускі цэнтр культуры таксама аказвае псіхалагічную дапамогу беларусам, якія пацярпелі ад рэпрэсій.
  • На базе Цэнтра працуе беларуская нядзельная школа, дзе кожныя выходныя праводзяцца 15 заняткаў для беларускіх дзяцей і падлеткаў.
  • У гэтым жа будынку знаходзіцца Віленскі беларускі музей імя Івана Луцкевіча.

Каментары5

  • Хмм
    04.09.2024
    Я даўно жыву ў Вільні, тут вельмі талерантнае грамадства/
    Няхай падпішацца на Фэйсбук літоўскага блогера Жыльвінаса Світоюса (Žilvinas Svitojus) і пачытае, што там літоўцы пішуць пра беларусаў.
  • Супадзенні?
    04.09.2024
    Роўна год таму Сяргей Бульба захапіў Беларускі маладзёвы хаб у Варшаве "некамерцыйную арганізацыю беларусаў Польшчы, якая стварае прастору для беларускіх праектаў і ініцыятываў".

    «Версія ў мяне адна — што гэта расійскі ФСБ ці беларускі КДБ прыклаў руку» - тое самае гаварылі зрынутыя кіраўнікі хаба Лапко і Гліннік.

    Усе неяк пагаманілі, але НІХТО рэальна не заступіўся за тую арганізацыю, ні Латушка, што жыве ў Польшчы, ні Ціханоўская, якая пастаянна наведвала той хаб, а як праблема, то ўсе галаву ў пясок, нібы само рассасецца ці польскія ўлады вырашаць праблему за іх, разбяруцца. Так і тут усе будуць чакаць, што там на камерах паліцыя ўбачыць.

    Пытанне тады нахалеры гэтыя ўсе беларускія дэмакратычныя лідары, калі яны не хочуць вырашаць складаныя пытанні з ФСБ/КДБ, а ўсё чакаюць, што нехта разбярэцца, ці польская паліцыя ці літоўская.

    Калі не даваць па руках бульбам у Варшаве, то выплывае такое ў Вільні, потым чакайце ў Празе. Не ўмееце бараніць сябе і сваіх хаўруснікаў, будуць вас саміх увесь час біць.
  • Ну что, сынку, помогли тебе твои ляхи?
    04.09.2024
    Как что-то плохое, то сразу ФСБ/КГБ и прочие виноваты, а литовцы значит святые по умолчанию... Почему не рассматривается версия, что это могли сделать местные?

Цяпер чытаюць

Стваральніца Belaruskicry упершыню пасля доўгай паўзы расказала, што цяпер з брэндам пасля прызнання яго экстрэмісцкім

Стваральніца Belaruskicry упершыню пасля доўгай паўзы расказала, што цяпер з брэндам пасля прызнання яго экстрэмісцкім

Усе навіны →
Усе навіны

Перастаў працаваць паблік «Беларуская турма» ў сацыяльнай сетцы «УКантакце»1

Пальчыс адказаў на прэтэнзію — «чаму народ вадзілі па праспектах» у 2020‑м61

Ціханоўскі з Карач згенеравалі 50‑старонкавы «маніторынг» дзейнасці «Нашай Нівы». Што з ім не так?43

Фонд Талая, што вінавацяць у русіфікацыі ўкраінскіх дзяцей, стварае цэнтр пад Барысавам3

«На 90% падтрымалі настаўнікі, а аднакласнікі не ацанілі». Дзяўчына расказала, як перайшла на беларускую мову20

У Гродзенскім заапарку нарадзілася дзіцяня міні-аленя — яго выратавала каза4

Сузаснавальнік Telegram Мікалай Дураў упершыню ажаніўся. Яго жонка можа быць звязаная з расійскімі спецслужбамі18

«Працаваў у дальнабоі больш за 20 гадоў». Што вядома пра загінулага ў страшным ДТЗ у суботу пад Старымі Дарогамі кіроўцу грузавіка?2

Памерла партызанка Клаўдзія Сяргеева. Ёй было 98 гадоў4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стваральніца Belaruskicry упершыню пасля доўгай паўзы расказала, што цяпер з брэндам пасля прызнання яго экстрэмісцкім

Стваральніца Belaruskicry упершыню пасля доўгай паўзы расказала, што цяпер з брэндам пасля прызнання яго экстрэмісцкім

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць