Вайна77

У Расіі вайсковыя вучылішчы не могуць набраць курсы. Няма ахвотных

«Трэба абвяшчаць франтавыя наборы. Трэба ездзіць па Сібіры і Каўказе», — заклікае ваенкар Аляксандр Сладкоў.

Navy school cadets Кадэты ваенна-марскога вучылішча Кадеты военно-морского училища
Кадэты вайскова-марскога вучылішча. Кранштат. 21 мая 2022 года. Фота: AP Photo / Dmitri Lovetsky

Сітуацыю з наборам у вайсковыя вучылішчы пракаментаваў у сваім тэлеграм-канале расійскі ваенкар Аляксандр Сладкоў. Паводле яго слоў, у адной з «праслаўленых вайсковых вучэльняў», дзе раней конкурс складаў 20 чалавек на месца, сёлета на адно месца прэтэндавала ўсяго 0,8 чалавека.

«На факультэт падрыхтоўкі прапаршчыкаў набралі 30 курсантаў з патрэбных 100. Гэта ж крах! Прафесія вайскоўца, нягледзячы на сацыяльныя льготы, грашовае забеспячэнне і вайсковую іпатэку, хутка страціла сваю прывабнасць», — адзначае Сладкоў.

Больш за тое, тыя, хто паступіў, «масава падаюць рапарты з просьбай аб адлічэнні і вяртанні дадому». Ваенкар падкрэслівае, што такіх курсантаў выклікаюць на нарады, дзе «слёзна просяць застацца».

«Якіх камандзіраў мы хочам выгадаваць з гэтых людзей? Пра якія будучыя перамогі можа ісці гаворка? З кім мы будзем ваяваць?»

— задаецца пытаннямі Сладкоў. І дадае:

«Нам больш не патрэбныя тупыя, але адданыя. Мы ўжо трэці год ваюем з такімі. Нам патрэбныя свядома адданыя Радзіме інтэлектуалы і разумнікі».

Як выхад з сітуацыі, Сладкоў прапануе:

«Трэба абвяшчаць франтавыя наборы ў вайсковыя вучэльні. Трэба ездзіць па Сібіры і Каўказе, самім набіраць пацаноў у афіцэры».

Ваенкар выказвае абурэнне наконт слабога патрыятычнага выхавання:

«Дзе Юнармія? Куды знікаюць выпускнікі гэтай праслаўленай, апетай ранейшым кіраўніцтвам Мінабароны арганізацыі? Гэта ж павінен быць наш юны рэзерв кадраў!»

Сладкоў таксама прапануе прызначаць начальнікамі вучылішчаў «спрактыкаваных, сапраўды баявых камандзіраў, якія прайшлі праз войны і прапахлі порахам».

Паводле яго слоў, гэта трэба рабіць, «каб кіраўніцтву Мінабароны РФ не было сорамна глядзець астатнім у вочы за гэтых начальнікаў вучылішчаў». 

Каментары7

  • Ёсік
    18.09.2024
    Дык сам ідзі, дзяцей сваіх, сваякоў туды накіруй. Мо дзеці і юнакі не вельмі хочуць у такім узросьце ў труну.
  • ●
    18.09.2024
    Пустамеля ! Прыпусцім я жіву ў Сібіры. Пасярод старадаўняга лесу сам сабе гаспадар . Злавіў у пастку дзіка , улавіў ў рэчцы рыбіну - і сыты , здаволены . На халеру мне слухаць таго салодкага , ісці паміраць прыгоннай жывёлай ?
  • Уго
    18.09.2024
    Испокон веков по российской монархической традиции в армию отдавались боярские, дворянские и партийские дети.
    Что случилось?
    Единороссы бесплодны?

Цяпер чытаюць

Колькі беларусаў загінула на вайне з Украінай? Больш за 1600, але наколькі больш?24

Колькі беларусаў загінула на вайне з Украінай? Больш за 1600, але наколькі больш?

Усе навіны →
Усе навіны

Мая любілі не толькі золата, але і ртуць. Ці магло гэта загубіць іх цывілізацыю?2

Кіраўнік Nvidia Джэнсэн Хуанг прызнаўся, што здраджваў жонцы. Яго каханкай была меркаваная кітайская шпіёнка1

ШІ дапамог знайсці «натуральны Аземпік»4

Колькі кажаноў гіне ад ветракоў? Маштаб аказаўся значна большым, чым чакалі3

Грузія выдварыла 39 беларусаў за дзевяць месяцаў 2026 года6

За мірганне далёкім святлом можа пагражаць штраф да 450 рублёў2

Сям'ю забіў, пакуль тыя спалі, цікавіўся «гітлераўцамі і арыйскай расай». Што яшчэ вядома пра справу 24‑гадовага стралка ў Кракаве19

Катастрофа на чыгунцы ў Егіпце — сем загінулых, больш за 100 параненых

Чвэрць без «васьмёрак» — 100 рублёў. Шматдзетная маці расказала, колькі плаціць дзецям за ацэнкі5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Колькі беларусаў загінула на вайне з Украінай? Больш за 1600, але наколькі больш?24

Колькі беларусаў загінула на вайне з Украінай? Больш за 1600, але наколькі больш?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць