Беларускі спявак, які хацеў «замуж за Бузаву», прысвяціў песню Лукашэнку і Пуціну
Герман Цітоў вырашыў зрабіць прыемна адразу двум дыктатарам і прысвяціў песню Лукашэнку і Пуціну оптам.

Артыст не ўпершыню спявае ідэалагічныя прызнанні ў любові. Напярэдадні дня нараджэння Лукашэнкі Цітоў запісаў для таго песню «Бацька». Аўтаркай тэксту стала паэтка Валянціна Хлань, а музыку напісаў сам Герман. Але цяпер ліслівасць артыста выйшла на новы — саюзнадзяржаўны — узровень.
Крыху дзіўна, што для прэм'еры Цітоў абраў Дзень маці.
Пачынае спявак з лозунга, які ў розных варыяцыях апошнім часам лукашэнкаўцы актыўна выкарыстоўваюць на мерапрыемствах — «время выбрало их» (напрыклад, сёлета патрыятычны форум назвалі «Час выбраў нас. 30 гадоў пад знакам якасці»).
Герман з максімальна сур’ёзным тварам акампаніруе сам сабе і спявае рандомны набор кампліментарных слоў Лукашэнку і Пуціну, у якіх «идеи и цели едины». Састарэлыя палітыкі ў песні «у света всего на виду» вядуць народы да святла.
Такая у них работа,
Такая у них порода —
Из СССР они родом,
Лидеры из народа.
У прыпеве размова ідзе пра тое, што Беларусь і Расія вядуць за сабой свет і стаяць за мір гарой. А ў канцы артыст спявае: «два президента от бога…».
У слухачоў узнікаюць пытанні наконт сэнсу слоў. Нехта спытаў: «Память — их аргументы». Растлумачце гэтую фразу». На падмогу спеваку паспяшаўся пусты акаўнт: «А што тут разумець. Яны памятаюць, дзякуючы каму мы жывём, памятаюць бацькоў, дзядоў, тых, хто ваяваў за будучае нашае жыццё. За зямлю. За народ». Герману знойдзены сэнс спадабаўся. «Усё так», — лаканічна пацвердзіў артыст.
Нагадаем: сапраўднае імя Германа Цітова — Дзмітрый Карпінчык. Ён з Кобрына. У 2005 годзе малады спявак перамог у праекце тэлеканала СТБ «Зорны дыліжанс».
А псеўданім у свой час вырашыў узяць праз крыўдную гісторыю на «Славянскім базары»:
«Вядучы пачаў аб'яўляць мяне — «Дзмітрый…», як тысячная зала тут жа хорам працягнула за ім далей: «Калдун!». На той момант мы абодва былі выпускнікамі «Зорнага дыліжанса», і нас часта блыталі. Таму трэба было прыдумаць нейкі запамінальны псеўданім».
Спявак сцвярджаў, што імя Герман яму даў прадзюсар, а прозвішча дасталася яму па мамінай лініі.
У 2018 годзе Герман Цітоў удзельнічаў у шоу ТНТ «Замуж за Бузаву». Хаця потым сцвярджаў, быццам не сам даслаў заяўку ў Маскву, а яго каманда вырашыла дапамагчы знайсці каханне. У любым выпадку, пакінуць праект беларусу прыйшлося ў самым першым выпуску.
«Божа, дай здароўя, Бацька дарагі». Спявак Герман Цітоў запісаў песню для Лукашэнкі
«Батька у нас крутой, в мире один такой». Лукашэнку прысвяцілі чарговую крынджовую песню
«На руках нясе наш народ». Праўладная спявачка прысвяціла песню Лукашэнку
«Далась тебе вот эта Польша, в РБ зарплата больше». Штучны інтэлект напісаў прапагандысцкі хіт
Цяпер чытаюць
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары
Обратила внимание на выражение лица этого мажора. Вот-вот в штаны наложит от перенапряжения