Офіс прэзідэнта Аргенціны аб'явіў аб роспуску AFIP (Федэральнай адміністрацыі дзяржаўных даходаў) і яе замене новым «спрошчаным» органам — ARCA (Агенцтвам па зборы падаткаў і мытным кантролі). Пра гэта гаворыцца ў заяве Офіса прэзідэнта Аргенціны.

«Офіс прэзідэнта паведамляе, што ў рамках скарачэння дзяржаўных структур і ліквідацыі неэфектыўных органаў будзе распушчана Федэральная адміністрацыя дзяржаўных даходаў (AFIP)», — гаворыцца ў паведамленні.
Новая ўстанова, паводле планаў, будзе прасцейшая, больш эфектыўная, менш бюракратычная і таннейшая.
Прадугледжваецца скарачэнне 45 працэнтаў кіруючых пасад і ніжэйшых службовых асоб на 31 працэнт, што азначае ліквідацыю 34 працэнтаў існуючай структуры. Гэта павінна скараціць выдаткі краіны на 6,4 мільярда песа (каля 6,5 мільёнаў долараў).
Цяпер чытаюць
Колькасць ахвяр выбуху ў маскоўскім элітным рэстаране на юбілеі генерала, які камандаваў наступам на Кіеў з Беларусі ў 2022-м, вырасла да пяці чалавек
Каментары