Свет33

У ЗША — успышка кішачнай інфекцыі праз гамбургеры «Макдональдса»

У ЗША 49 чалавек атруціліся гамбургерамі з «Макдональдса», адзін з іх памёр. 

У 10 штатах ЗША зафіксавана ўспышка кішачнай інфекцыі. Усяго пацярпелі 49 чалавек. Адзін з іх памёр, яшчэ 10 — у шпіталях. Большасць пацярпелых паведамілі, што елі гамбургер Quarter Pounder у рэстаранах «Макдональдс» перад тым, як адчулі недамаганне. 

Які менавіта інгрэдыент гамбургераў аказаўся заражаны, пакуль невядома. «Макдональдс» часова перастаў прадаваць гамбургеры Quarter Pounder у некалькіх штатах. 

Гэтая навіна прыйшла пасля таго, як былы прэзідэнт Дональд Трамп з'явіўся ў пенсільванскім «Макдональдсе» падчас пастановачнай працы ў рэстаране, якая была часткай яго выбарчай агітацыі.

Трамп падаваў бульбу фры і правёў некалькі хвілін за фрыцюрніцай, спрабуючы высмеяць Камалу Харыс, якая працавала ў «Макдональдсе» падчас вучобы ў каледжы. Ён сцвярджаў без доказаў, што яна не працавала ў рэстаране хуткага харчавання.

Каментары3

  • Імя
    23.10.2024
    Саўбелка мусіць ужо зайздросціць вашым рэдактаркам.
  • Рональд подставил Дональда
    23.10.2024
    Что не делает ДональднеДак, то он делает не так.
  • Бінарная павестка
    24.10.2024
    Вось вам і кагнітыўная сувязь паміж Трампам і атрутай. Але запозна. Не дапаможа, фіялетававалосыя клоўны! Гамон вашай Харыс. Рыхтуцеся да чарговай "псыхалагічнай траўмы" 5 лістапада. Запісвайцеся загадзя да псіхолага!

Цяпер чытаюць

Мінчанка Ангеліна, якая прасіла ў Лукашэнкі кватэру за тройню, атрымала жыллё22

Мінчанка Ангеліна, якая прасіла ў Лукашэнкі кватэру за тройню, атрымала жыллё

Усе навіны →
Усе навіны

Вучоныя назвалі ўзрост, пасля якога мозг пачынае старэць значна хутчэй2

U2 адзначылі 50‑гадовы юбілей у дублінскай школе, у якой выраслі

Затрыманага ў Грузіі беларуса выслалі ў Арменію, дзе яго таксама затрымалі2

Чаму ў Японіі няма сметніц, але на вуліцах усё роўна чыста13

Па студэнцкіх інтэрнатах у Мінску правялі раптоўны рэйд з аўчаркай7

Хакеры атакавалі інфармацыйную сістэму МУС Літвы, у якой захоўваліся звесткі пра іншаземцаў2

Сабаленка памералася брыльянтавымі пярсцёнкамі з жонкай Крышціяну Раналду13

На рэндарах — адно, у рэальнасці — іншае. Жыхары мінскага «Паўночнага берага» збянтэжаныя выглядам свайго двара16

Васіль Хамутоўскі цяпер працуе трэнерам у клубе «Дынама-БДУФК»

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мінчанка Ангеліна, якая прасіла ў Лукашэнкі кватэру за тройню, атрымала жыллё22

Мінчанка Ангеліна, якая прасіла ў Лукашэнкі кватэру за тройню, атрымала жыллё

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць