Свет99

Пасля артыкула «Нашай Нівы» стваральнікі банкноты БРІКС размылі яе выяву. Але памылкі ўсё роўна бачныя

Нагадаем, што Пуціну на саміце ў Казані эксклюзіўна паказалі прататып агульнай валюты БРІКС, але мы адшукалі яе арыгінальны малюнак і знайшлі там шэраг грубых недакладнасцяў, асабліва датычных беларускага дзяржсцяга.

Новая размытая выява зваротнага боку прататыпа купюры БРІКС, якую паставілі замест арыгінальнага выразнага малюнка банкноты на афіцыйным сайце вытворцы. Фота: armregistr.ru

З каталога афіцыйнага сайта расійскага Навукова-тэхнічнага цэнтра АРМ-Рэгістр зніклі ўсе выразныя малюнкі працоўнага прататыпу адзінай банкноты БРІКС наміналам 50 умоўных адзінак, экзэмпляр якой быў учора паказаны Уладзіміру Пуціну на саміце арганізацыі ў Казані.

Цяпер замест выразных малюнкаў на сайце-крыніцы стаяць моцна размытыя выявы з вадзяным знакам кампаніі АРМ-Рэгістр. Адбылося гэта праз некалькі гадзін пасля выхаду артыкула «Нашай Нівы» пра тое, што сабой уяўляюць арыгінальныя выявы банкноты БРІКС, і колькі ў яе дызайне было знойдзена памылак.

Пуціну эксклюзіўна паказалі прататып валюты БРІКС, «якая абрыне даляр». Мы адшукалі арыгінал банкноты, ёсць дзіўнасці са сцягам Беларусі 

Параўнанне арыгінальнай і размытай выявы пярэдняга боку купюры БРІКС (намінал 50)
Параўнанне арыгінальнай і размытай выявы зваротнага боку купюры БРІКС (намінал 50)

Падобнае размыванне выяў звычайна робіцца дзеля таго, каб схаваць агрэхі ад чужых вачэй. Аднак яны ўсё роўна бачныя.

Так, на пярэднім баку банкноты на сцягі асноўных членаў БРІКС непрапарцыйна нагрувасцілі архітэктурныя будынкі і элементы. А ў цэнтральным коле, які ствараюць сабой сцягі, напісаныя назвы ўсіх пералічаных краін, акрамя Кітая, бо, як становіцца бачна, іерогліфы проста не ўлезлі туды з-за выявы высокага цмока.

У той жа час на зваротным баку банкноты сцягі адлюстраваныя ў яшчэ больш дзіўнай форме, быццам крутаверць ці варонка, якая засмоктвае ў сябе ўсе краіны-удзельніцы БРІКС. Засталася і праблема з лукашэнкаўскім дзяржаўным сцягам — зялёны колер апынаецца ўверсе, а чырвоны — унізе, бо ўсе астатнія сцягі глядзяць у цэнтр.

Такім чынам сцяг Беларусі і сцяг ПАР, асноўнага члена БРІКС (сцяг рэспублікі намаляваны дагары нагамі ў адносінах да цэнтра купюры), з'яўляюцца адзінымі няправільна адлюстраванымі сярод усіх астатніх.

Прататып купюры БРІКС у руках Пуціна. Той яе разглядае, абмяркоўвае з чыноўнікамі і паказвае індыйскаму прэм'еру Нарэндру Модзі (выява ў цэнтры). Фоты: brics-russia2024.ru

Трохі кантэксту: яшчэ да саміту БРІКС у Казані Пуцін станоўча выказваўся пра магчымасць стварэння агульнай валюты БРІКС і новай сістэмы міжнародных разлікаў, альтэрнатыўнай SWIFT, «дзеля эфектыўнай барацьбы з далярам і лепшага пазбягання фінансавых абмежаванняў з боку Захаду».

А ўчора на саміце Пуцін адзначыў, што Расія «вымушана шукаць альтэрнатыву даляру, бо сам Захад абмяжоўвае яго выкарыстанне для Масквы».

Каментуючы падзею, прэс-сакратар Пуціна Дзмітрый Пяскоў заявіў, што паказаная Пуціну купюра «сімвалізуе агульную працу, якая вядзецца ў рамках БРІКС», але пры гэтым дадаў, што банкнота не спадабалася старшыні Цэнтрабанка Расіі Эльвіры Набіулінай.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары9

  • сціпла так
    24.10.2024
    дык вась яно што... НН кіруе светам. ну нездарма ж Дубавец - галоўны масон
  • Ё
    24.10.2024
    Да ўсім пофік на гэтыя псэўда-банкноты, уключаючы краіны Брікс. Займіцеся лепей беларускімі справамі.
  • Ганьба
    24.10.2024
    Лукашэнкаўскі вымпел у самым хвасце, каб мух ад задніцы аднаняць.

Цяпер чытаюць

Украіна пераразае шляхі забеспячэння расійскай арміі па трасе Таганрог — Марыупаль — Мелітопаль — Джанкой5

Украіна пераразае шляхі забеспячэння расійскай арміі па трасе Таганрог — Марыупаль — Мелітопаль — Джанкой

Усе навіны →
Усе навіны

«Пра які саюз можна гаварыць?» Лукашэнка ў Астане раскрытыкаваў Расію за навязванне утыльзбораў22

Сабаленка расказала, ці будзе мяняць прозвішча пасля вяселля1

Адпраўлены ў адстаўку намеснік генеральнага пракурора Аляксей Стук7

Дарадца Мінабароны Украіны: Глабальнае ўварванне фармату 2022 года ўжо не паўторыцца

Мінскія Шабаны накрылі аблокі цэментнага пылу1

Лукашэнка: Размова з Макронам доўжылася 1 гадзіну 40 хвілін. Пройдуць перамовы з прадстаўніком Францыі22

У Грузіі адкрылі склеп са сталінскімі вінамі. Іх прададуць з аўкцыёна6

Мядзведзеў заявіў, што ўдар расійскага беспілотніка па румынскім доме невыпадковы, і папярэдзіў, што будуць іншыя17

Беларуская чыгунка шукае сабе супрацоўнікаў з Непала і Пакістана. Мова не патрабуецца9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Украіна пераразае шляхі забеспячэння расійскай арміі па трасе Таганрог — Марыупаль — Мелітопаль — Джанкой5

Украіна пераразае шляхі забеспячэння расійскай арміі па трасе Таганрог — Марыупаль — Мелітопаль — Джанкой

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць