Усяго патроху77

Амерыканец падумвае пераязджаць у Беларусь — прычына арыгінальная

У сацсетцы Reddit з’явіўся пост ад жыхара ЗША, які разглядае магчымасць паехаць у Беларусь.

Ананімны карыстальнік піша, што праз шмат прычын у ЗША вельмі цяжка атрымаць медычную адукацыю. Амерыканец таксама не разумее, навошта яму рабіцца часткай медычнай сістэмы ЗША, бо ў яго да яе шмат пытанняў.

Аўтар паста наракае, што ў амерыканскай медыцыне выдаткоўваюць багата грошай, але вынікі ён называе «найгоршымі»:

«Асабліва пасля таго, як правілы жыцця ў час кавіду, навязаныя дактарамі грамадству, разбурылі мільёны жыццяў, ды апіёідны крызіс, выкліканы тым, што дактары масава прапісвалі абязбольваючыя, разбурыў яшчэ мільёны жыццяў, і пасля шматлікіх іншых сумных праблем, нягледзячы на прынятую клятву «не нашкодзь».

Амерыканец ужо ведае некалькі моў, акрамя англійскай: іспанскую, нямецкую, кітайскую, партугальскую і французскую. Таму ён упэўнены, што здолее хутка вывучыць і рускую мову. 

І тым не менш, амерыканец мае свае асцярогі. Напрыклад, ён ведае, што Дзярждэпартамент раіць грамадзянам ЗША не ехаць у Беларусь, бо ў нашай краіне іх могуць арыштаваць ці проста дрэнна да іх паставіцца. Таксама аўтар паста разумее, што вайна ва Украіне можа ўскладніць здзяйсненне яго планаў па навучанні ў Беларусі.

У каментарах амерыканец дадае, што, на яго думку, Мінск выглядае чыстым і бяспечным горадам, дзе можна файна бавіць час, а гарады ЗША ён называе бруднымі. Яшчэ адна прэтэнзія амерыканца — тое, што ў медыцыне ЗША працуе багата людзей з такіх «нічога не вартых» (паводле амерыканца) месцаў, як Індыя і Іран.

Дарэчы, на сёлетніх прэзідэнцкіх выбарах аўтар паста збіраецца галасаваць за Дональда Трампа. Перад тым, як спытаць на Reddit пра медычную адукацыю ў Беларусі, ён цікавіўся наконт аналагічнай адукацыі ў Расіі ды яшчэ абяцаў, калі яго прымуць туды вучыцца, заўжды быць удзячным Расіі і, магчыма, застацца там жыць.

Іншы карыстальнік апісаў для амерыканца яго перспектывы, калі аўтар паста насамрэч атрымае ў Беларусі медычную адукацыю:

«Калі вы хочаце не быць здольным з вашым дыпломам працаваць ні ў адной заходняй краіне і калі вы хочаце працаваць у велізарнай дэпрэсіўнай пустэчы, пакінутай шматлікімі дактарамі, якіх кінулі за краты з-за палітычнай апазіцыйнасці або прымусілі збегчы з краіны, то проста наперад!

Гучыць як жудасная ідэя, але калі фанат дыктатуры насамрэч прыедзе і будзе жыць у вышэйпазначанай дыктатуры, я цалкам гэта падтрымліваю. Насамрэч».

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары7

  • Илья
    31.10.2024
    American, Вы описываете эмигрантский опыт взаимодействия с американской медициной.
  • IharPinski
    31.10.2024
    American,калі вам так дрэнна у штатах, чаго ж не вернецеся ў сінявокую?
  • Чалец
    31.10.2024
    Мы памятаем, як Франак зламаў нагу на $100тыс. Таму прэтэнзіі аўтара да амерыканскай медыцыны цалкам слушныя. Але ў іх медыцыне ёсць што красці, а беларуская проста не можа сабе такога дазволіць. Памятаеце, як прайшоў кавід у Беларусі? Медыцына захлёбвалася, якасных заходніх вакцын увогуле не было, а дыягназы "кавід" ставілі не ўсім. Памірай, альбо выжывай сваімі сіламі. Праўда, гарады чыстыя і індусаў амаль няма. Аўтару, які галасуе (у Беларусі такой раскошы няма) за Трампа, было б карысна прыехаць і паглядзець на ўласныя вочы на гэты рай.

Цяпер чытаюць

Наколькі ўсё кепска з эканомікай Кітая? Пекін схаваў усю статыстыку, якая магла б даць адказ на гэтае пытанне1

Наколькі ўсё кепска з эканомікай Кітая? Пекін схаваў усю статыстыку, якая магла б даць адказ на гэтае пытанне

Усе навіны →
Усе навіны

«Этэрнаўт»: аргенцінскі Netflix выпусціў шматзначны серыял пра апакаліпсіс2

Камісар ЕС: Еўрасаюз удвая павялічыць дапамогу Украіне, калі Трамп не пераканае Пуціна заключыць мір3

У нядзелю розніца максімальных тэмператур у Беларусі склала 15 градусаў

У Брэсце патануў чатырохгадовы хлопчык. Ратавальнікам удалося вярнуць яго да жыцця

Вучоныя назвалі колькасць крокаў, якая ратуе офісных работнікаў15

Рыжанкоў даклаў Эйсмант, што накалоў дроў15

Ці забярэ камп'ютар вашу працу і калі робаты пачнуць мыць за нас посуд? Распыталі эксперта пра штучны інтэлект2

Шрайбман дапускае ахалоджванне адносін паміж Лукашэнкам і Пуціным8

Выбух у доме ў Маскве — ёсць загінулыя4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Наколькі ўсё кепска з эканомікай Кітая? Пекін схаваў усю статыстыку, якая магла б даць адказ на гэтае пытанне1

Наколькі ўсё кепска з эканомікай Кітая? Пекін схаваў усю статыстыку, якая магла б даць адказ на гэтае пытанне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць