Свет

Трамп мае намер намінаваць Марка Рубіа на пасаду дзяржсакратара

Рубіа — адзін з самых вядомых прыхільнікаў актыўнай замежнай палітыкі ЗША. Ён вядомы рэзкай крытыкай аўтарытарных рэжымаў — кітайскага, іранскага, кубінскага.

Дональд Трамп і Марк Рубіа. Фота: Evan Vucci / AP

Абраны прэзідэнт ЗША Дональд Трамп мае намер намінаваць сенатара ад Фларыды Марка Рубіа на пасаду дзяржаўнага сакратара. Пра гэта ў панядзелак увечары паведамілі амерыканскія СМІ са спасылкай на атачэнне Дональда Трампа, паведамляе Радыё Свабода.

53-гадовы Марка Рубіа, сын кубінскіх імігрантаў, адзін з самых вядомых прыхільнікаў актыўнай замежнай палітыкі Злучаных Штатаў. Ён вядомы рэзкай крытыкай аўтарытарных рэжымаў — кітайскага, іранскага, кубінскага.

Падчас першага прэзідэнцкага тэрміну Дональда Трампа Рубіа быў адным з ініцыятараў законапраекта, які ўскладняе працэдуру адмовы ЗША ад членства ў NATO. Гэта быў адказ на скептычнае стаўленне прэзідэнта Трампа да NATO. Аднак пасля Рубіа выказваў падобныя з Дональдам Трампам погляды па міжнародных пытаннях.

У красавіку гэтага года ён быў адным з 15 сенатараў-рэспубліканцаў, якія прагаласавалі супраць выдзялення Украіне 95-мільярднага пакета дапамогі.

У сваіх апошніх інтэрв'ю ён казаў пра тое, што Украіне неабходна засяродзіцца на дасягненні дамоўленасці з Расіяй, калі нават яно не прывядзе да вяртання ўсёй акупаванай Расіяй украінскай тэрыторыі. Канфлікт, з ягоных слоў,»неабходна завяршыць». «Я не прыхільнік Расіі, але, на жаль, рэальнасць палягае ў тым, што вайна ва Украіне скончыцца ў выніку мірнага пагаднення», — казаў Рубін у нядаўнім інтэрв'ю тэлекампаніі NBC.

Крыніцы газеты New York Times у асяроддзі Трампа падкрэсліваюць, што рашэнне адносна прызначэння Марка Рубіа можа быць зменена ў апошнюю хвіліну.

Раней у панядзелак было абвешчана аб тым, што Дональд Трамп мае намер прызначыць на пасаду свайго дарадцы па пытаннях нацыянальнай бяспекі члена Палаты прадстаўнікоў ад Фларыды Майкла Уолца, які таксама вядомы як прыхільнік рашучай знешняй палітыкі, асабліва ў дачыненні да Кітая і Ірана.

Уолц, які служыў у сілах спецыяльнага прызначэння падчас ваеннай кампаніі ў Афганістане рэзка крытыкаваў рашэнне адміністрацыі Байдэна аб вывадзе войскаў з гэтай краіны.

На пасаду прадстаўніка ЗША ў ААН Дональд Трамп мае намер прызначыць Эліз Стэфанік, якая прадстаўляе ў Палаце прадстаўнікоў штат Нью-Ёрк. Яна галоўным чынам вядомая сваёй актыўнай падтрымкай Ізраіля. Яна заклікала да» поўнай пераацэнкі « фінансавання ААН Злучанымі Штатамі і блакаванні сродкаў, што выдзяляюцца на агенцтва ААН, якое прадастаўляе гуманітарную дапамогу палестынскім уцекачам.

Каментары

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр полацкі музыкант Руслан Кунцэвіч

Загінуў 42‑гадовы адміністратар лёзненскага пабліка Уладзімір Данюк

Блогерка назвала тры прычыны, чаму расіяне цяпер масава робяць ВНЖ у Беларусі29

Нікалас Мадура ў турме захапіўся рэлігіяй і філасофіяй2

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы15

Магілёў, Віцебск і Гомель удалося далучыць да БССР толькі таму, што Масква такім чынам хацела спакусіць Заходнюю Беларусь — апублікаваныя дакументы58

«А дзе будзеце мыцца?» У Мінску знайшлі незвычайную кватэру за 450 рублёў у месяц2

Украінскія беспілотнікі атакавалі Ленінградскую вобласць. Паведамляецца пра пажар на НПЗ у Кірышах

Трамп: Пасля завяршэння здзелкі Украіна будзе мець крыху іншую форму29

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць